Мяняюцца правілы афармлення банкаўскіх картак
З 22 мая 2025 года ў Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы выкарыстання банкаўскіх картак, якія ўвёў Нацыянальны банк. Змены закранаюць у асноўным тэхнічныя аспекты, але ёсць і навіны, што тычацца звычайных грамадзян.
З гэтага часу банкі абавязаныя пытацца ў кліентаў, ці хочуць яны атрымліваць SMS або PUSH-апавяшчэнні. Раней многія банкі падключалі гэтыя паслугі аўтаматычна, без згоды кліента, напрыклад, пры выдачы карткі. Пры гэтым за апавяшчэнні часта даводзілася плаціць.
Цяпер такая практыка будзе забароненая: кліент павінен сам даць згоду на такую паслугу, незалежна ад таго, платная яна ці бясплатная.
Таксама ўзмацняецца бяспека інтэрнэт-плацяжоў. Банкі цяпер абавязаныя выкарыстоўваць шматфактарную аўтэнтыфікацыю — гэта значыць, пацвярджаць аперацыі як мінімум двума спосабамі, напрыклад, праз SMS-код, PUSH-апавяшчэнне або біяметрыю.
Чытайце таксама:
Колькі трэба не плаціць за камунальныя паслугі, каб страціць жыллё?
Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка
Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу