Грамадства11

Колькі трэба не плаціць за камунальныя паслугі, каб страціць жыллё?

У Мінгарвыканкаме расказалі, якія праблемы могуць быць у няплатнікаў. 

Людзям, якія спазніліся з плацяжом за камунальныя паслугі, спачатку проста нагадваюць пра аплату з дапамогай аўтадазвону, а потым і асабістага тэлефанавання аператара.

Такім чынам, у выпадку нявыплаты камунальных плацяжоў у вызначаны тэрмін, гэта значыць да 25 чысла (уключна), з 26 чысла тэлефонны нумар неплацельшчыка трапляе ў спісы. Па іх тэлефонны аўтаінфарматар нагадвае пра неабходнасць здзейсніць плацёж. Званкі адбываюцца штодзённа як на гарадскія, так і мабільныя нумары, пішуць «Мінск-Навіны».

Калі жыхар не аплачвае камуналку два месяцы, яму могуць адключыць святло і ваду.

«Так, за мінулы перыяд 2025 года без святла ў сталіцы засталося 4 301 спажывец, і 634 — без вады», — распавяла чыноўніца Мінгарвыканкама Анастасія Гвоздзiк.

На тых, хто не плаціць тры месяцы, скардзяцца ў органы прымусовага выканання. Тут даўжнікоў чакаюць дадатковыя выдаткі: ім давядзецца аплаціць не толькі сам доўг, але і дзяржаўную пошліну, натарыяльны тарыф, прымусовы збор. Больш за тое, судовы выканаўца можа арыштаваць маёмасць, банкаўскі рахунак або машыну даўжніка. А калі ў кватэры з неплацельшчыкам жывуць непаўналетнія дзеці, то сям'ю могуць паставіць у СПС.

Калі запазычанасць дасягае шасці месяцаў і больш, жыхара могуць выселіць. Нават калі кватэра знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, за нявыплату яе могуць прадаць на публічных таргах.

«Зусім нядаўна доля жылога памяшкання была прададзена з публічных таргоў. За кошт сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі жылля, у першую чаргу пагашаецца запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі», — распавялі ў Мінгарвыканкаме.

Каментары1

  • Ёсік
    20.05.2025
    Дайце карпянкову пачытаць, а то прачнецца, а ложак зь ім ля сьметніка.

Цяпер чытаюць

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс4

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс

Усе навіны →
Усе навіны

Сёстры Груздзевы захацелі рабіць праграму пра палітыку, але спалохаліся цэнзуры5

Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол4

У Мінску матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілем ВІДЭА

17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае16

Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх?12

Беларусы пахваліліся першымі баравікамі2

У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў3

«Пуцін не ведае, як выйсці з вайны». Вэнс заявіў пра тупік ва ўкраінскім урэгуляванні10

Забойствы Дар'і Дугінай і Уладлена Татарскага раскрылі пры дапамозе штучнага інтэлекту — СК Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс4

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць