БЕЛ Ł РУС

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай

23.05.2025 / 16:16

Nashaniva.com

Падчас сённяшняй паездкі ў Любанскі раён Лукашэнка расказаў, што ў Беларусі ставіцца эксперымент па вырошчванні бульбы з вельмі высокім ураджаем.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Лукашэнкі, эксперымент праводзіцца ў гаспадарцы «Усход», дзе пасадзілі бульбу і забяспечылі яе добрае паліванне. Плошча для эксперыменту невялікая, 10 або 20 гектараў, але ў выніку чакаецца, што ўраджайнасць дасягне больш за 1000 цэнтнераў з гектара, тады як звычайна ў Беларусі сярэдні паказчык — каля 300 ц/га.

Лукашэнка падкрэсліў, што трэба больш актыўна выкарыстоўваць водныя рэсурсы краіны для паліву сельгаскультур, асабліва гародніны, бульбы, садавіны.

«Нам трэба мець гэта на ўвазе. У нас жа рэкі, азёры вакол, а не хапае вільгаці. Дык давайце паліваць хоць бы гародніну, бульбу гэтую. Дзесьці садавіну, сады пасадзім і будзем прадаваць. Можа, цяпліцы, можа, адкрыты грунт, гародніну. Гэта трэба падумаць», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт

Лукашэнка пра замаразкі: Катастрофы няма

МАРГ парэкамендаваў крамам зменшыць надбаўкі на яйкі

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве

Навукоўцы Акадэміі навук назвалі справядлівую цану на беларускую бульбу

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя

Каментары да артыкула