БЕЛ Ł РУС

Паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай сёлета атрымаў Сяргей Прылуцкі

24.05.2025 / 22:57

Nashaniva.com

24 траўня ў Варшаве прайшла цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай — важнай узнагароды ў галіне беларускай паэзіі. Сёлета пераможцам стаў Сяргей Прылуцкі з кнігай «Нічога нястрашнага». Журы адзначыла яго за «голас чалавечай любові ў час вайны і бесчалавечнасці», піша Reform.news.

Зборнік складаецца з трыццаці вершаў, якія паэт пачаў пісаць ва Украіне ў 2022 годзе. Гэтыя тэксты адлюстроўваюць жыццё падчас вайны і з'яўляюцца своеасаблівым дзённікам акупацыі. Асобнае месца ў кнізе займаюць лісты да малога сына, якія дапамагаюць аўтару захаваць чалавечнасць у жахлівых умовах.

Прылуцкі цяпер служыць ва ўкраінскім войску, таму на цырымоніі замест яго выступіў Віталь Рыжкоў, які і зачытваў яго вершы. Узнагароду перадалі прадстаўніку паэта.

Уручэнне прэміі прадстаўніку Сяргея Прылуцкага. Фота: reform. news

У фінал прэміі, акрамя кнігі Прылуцкага, увайшлі:

Журы прэміі сёлета ўключала вядомых літаратараў і даследчыкаў, сярод якіх Ульяна Верына, Сяргей Дубавец і Ганна Шакель. Урачыстасць прайшла ў Беларускім моладзевым хабе, з удзелам музыкі Вольгі Падгайскай і мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай. Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы розных культурных і дабрачынных фондаў.

Чытайце таксама:

Выдавецтва Gutenberg рыхтуе квазіанталогію сучаснай беларускай прозы

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава — ёсць і раней недрукаваныя

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

«Мы ніколі не вернемся сабою ранейшымі». Віталь Рыжкоў вярнуўся да творчасці і сабраў поўную залу на паэтычны стэндап

Каментары да артыкула