Культура

Выдавецтва Gutenberg рыхтуе квазіанталогію сучаснай беларускай прозы

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала запуск кніжнай серыі «Акно ў прозу». Гэта серыя перавыданняў літаратуры перыяду 1991-2020, піша bellit.info

«Для нас культура — гэта не тое, што «бярэ Гедройцаў», культура — гэта тое, што чытаюць. Тым часам беларускі чытач вырас разам са сваёй колькасцю і стаў гатовы выкапаць скарбы недалёкай мінуўшчыны, кіруючыся нашай серыяй-мапай, — адзаначаюць у выдавецтве. — З якімі эмоцыямі мы глядзім на пост у сацсетках за 2012 год з анонсам новай кнігі Някляева? Што мы згадваем пра літаратуру таго часу, і ці згадваем увогуле?

У сітуацыі, калі нас раскідала па самых розных закутках свету, нам патрэбная злучанасць з матрыцай культурных кодаў, сярод якіх і кнігі адноснай сучаснасці. Нам патрэбная магчымасць парэфлексаваць над атмасферай літаратурных колаў: адным — перажыць тое, што прапусцілі, іншым — адчуць настальгію, калі ў тых колах бралі ўдзел.

Зрэшты, настаў час усвядоміць, што ў 2020 годзе нашая культура не выбухнула, а вырасла з таго, што было створана раней. Таму, што адбывалася з нашай літаратурай пасля Караткевіча, мы нарэшце гатовыя даць імя і голас».

Мэты серыі:

— Звязаць літаратуру перыяду да 2020 года ў адзіны суплёт

— Падштурхнуць чытача да рэфлексіўнага параўнання з найноўшай літаратурай, да пошуку адметнасцяў эпохі

— Даць голас пісьменнікам першых 30 гадоў незалежнасці і імя той літаратуры як феномену

Кнігі серыі

  • «Завяршыць Гештальт», Макс Шчур

Сапраўдны еўрараман ад беларускага эмігранта першай хвалі, які ў пагоні за абстракцыяй выпраўляецца ў адысею з Прагі да Амстэрдама, па дарозе разбіраючы на першаэлементы сучасную Еўропу, тадышнюю Беларусь і, вядома, самога сябе. На шляху будуць трапляцца музеі, прывіды мінулага, спантанныя каханкі і камуністы, ад якіх аўтар будзе адбівацца вострым пяром і трапным фотаружжом.

  • «Libido», Ілля Сін

Сінематаграфічна-сюррэалістычная кніга пра экзістанцыйны жах у паст-савецкім менаполісе. Тут разам з галоўнай гераіняй пасяліліся робаты-сэксцацкі і выбуховыя снарады, у царкву пераехалі гандлёвыя шэрагі, а суконная шэрасць усё ніяк не хацела сыходзіць з бясконцых 90-ых. Зрэшты, такія вобразы — гэта што? Нішчымныя дэкарацыі да жыцця Марыі і ейных пошукаў кахання, ці сапраўдныя акторы, чыё амплуа ‒ нашая рэчаіснасць.

  • «Галоўная памылка Афанасія», Югася Каляда

Не проста кніга, а ўгрэўныя прыгоды з незваротна растрачаных нулявых, дзе ў мета-прозе сплялося бесклапотнае студэнцтва, курортны Крым, піўныя рэкі, а таксама гігабайты кахання ў самых розных ягоных праявах, ды якое з вялікай доляй верагоднасці ‒ адно міраж. Аўтарка дзёрзка ператварае цёплыя ўспаміны ў халодную зброю, від помсты, а персанажаў — у лялек Вуду.

  • «Блог Усяслава Чарадзея», Павал Касцюкевіч

Полацкі князь Усяслаў Чарадзей (ака Павал Касцюкевіч) на тысячу гадоў выпярэджвае Горвата ды іншых праўдароў у вядзенні блога, у якім расквітнеў каларыт феадальнага часу: веганства, паліткарэктнасць, феадалізм і ўльтрагвалт са смузі. Дзённіку Усяслаў давярае ўласнае жыццё, наракае на недасканаласць сучаснага яму грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават распавядае пра свае фантастычныя падарожжы ў часе і беларускай гісторыі. За шмат стагоддзяў да таго, як людзі заскавыталі, што чалавек чалавеку — воўк, каранаваны ваўкалак пераконвае, што воўк беларусу — чалавек.

  • Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Уладзімір Някляеў

Сацыяльны раман, які праз мікрагісторыі Менскай багемы расказвае нам пра Гісторыю з вялікай літары. У гэтай Гісторыі шмат твараў, што разам стаяць у чарзе па газіроўку: Лі Харві Освальд і Кім Хадзееў, дэсідэнты і гэбісты, перажылыя Другую сусветную і франтавікі халоднай, той, хто данасіў і на каго данасілі, і, вядома, той, які вялікі, савецкі і бетонны. Горад у рамане разбураецца, збіраецца і тасуе тапонімы. Менск, да якога гісторыя з цэнтру чырвонай імперыі даходзіць з спазненнем, прапускае праз сябе юнацкае каханне і паэзію ягоных удзельнікаў.

Ужо цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць