БЕЛ Ł РУС

Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі

29.05.2025 / 19:27

Nashaniva.com

Яе ананімныя калегі з Альянса расследавальнікаў Беларусі запэўніваюць, што аплацілі для яе паход на паліграф, які нібыта «не выявіў ніякай датычнасці Сямашкі да спецслужбаў». Але падрабязнасці расказаць не могуць. Як не могуць і праверыць яе мужа-агента з пашпартам прыкрыцця.

Вольга Сямашка. Фота з архіву радыё Ўнэт

Ананімная супольнасць Альянс расследавальнікаў Беларусі апублікавала вынікі ўнутранай праверкі сітуацыі з журналісткай Вольгай Сямашкай. Нагадаем, яе муж Фёдар Гарбачоў мае пашпарт прыкрыцця, а сама Сямашка мела доступ да ўразлівай інфармацыі — у прыватнасці, праводзіла аўдыт аднаго з фондаў пасля «Марафона салідарнасці».

Альянс паведаміў, што не знайшоў пацвярджэння ніводнаму тэзісу з артыкула «Нашай Нівы» пра Вольгу Сямашку.

Чытайце:Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

«Бачу помсту за маю працу». Вольга Сямашка адрэагавала на расследаванне «НН» 

Апроч таго, калегі Сямашкі запэўнілі, што яна прайшла праверку на паліграфе ў адной з краін Еўрасаюза. «Праверка не выявіла ніякай датычнасці Вольгі да супрацы са спецслужбамі», — адзначаюць аўтары. Аднак кажуць, што дадатковыя падрабязнасці не могуць распаўсюджваць па ўмовах «падпісанай дамовы аб неразгалошванні».

«Што тычыцца мужа, Фёдара Гарбачова, то мы не маем права і кампетэнцый праводзіць спецыяльную праверку накшталт допытаў і іншага з ім», — заявілі ў Альянсе.

Напрыканцы калегі Сямашкі яшчэ раз нагадваюць пра тое, што прыпынілі супрацоўніцтва з ёй.

«Таксама ў нас ёсць інфармацыя аб тым, што Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі», — паведамляюць яны.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны»: У мужа журналісткі Вольгі Сямашкі сапраўды два пашпарты на розныя імёны

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа

Блогер-правакатар Вірус выпадкова спаліў свайго інфарматара. Ён апублікаваў скрыншот, зроблены Вольгай Сямашка

Каментары да артыкула