Грамадства5151

«Бачу помсту за маю працу». Вольга Сямашка адрэагавала на расследаванне «НН» 

Журналістка Вольга Сямашка дала публічны адказ на расследаванне «Нашай Нівы» пра свайго мужа Фёдара Гарбачова, які мае пашпарт прыкрыцця на імя Віктара Макавеева. У «афіцыйнай заяве ад нашай сям'і» яна адхіляе ўсе выстаўленыя абвінавачанні.

Вольга Сямашка. Фота з архіву радыё Ўнэт

Вольга Сямашка пераконвае, што інфармацыя пра працу на спецслужбы яе мужа — гэта помста ёй.

«Гэта помста аднаго дэтэктыўнага агенцтва за маю прафесійную дзейнасць. Не могуць мне выбачыць «шпіёна», якога не было і якога не высылалі. А мы гэтага шпіёна знайшлі і апублікавалі інтэрв'ю з ім. І паралельна даказалі, што «дэтэктывы» трындзяць як дыхаюць», — піша яна.

Пра што гаворка? У 2023 годзе «Байпол» апублікаваў інфармацыю пра знаходжанне ў Польшчы грамадзяніна Беларусі Вячаслава Быстрова. Сцвярджалася, што гэты чалавек, за плячыма якога была процьма адсідак, працаваў у кампаніі «Ларыскор». Гэта юрыдычная асоба была створаная, каб плаціць грошы міліцэйскім стукачам і іншым асведамляльнікам — іх падсаджвалі ў камеры, каб яны выпытвалі інфармацыю ў людзей.

А вось Вольга Сямашка і яе Радыё Ўнэт заступіліся за Быстрова. Яны даводзілі, што Аляксандр Азараў і яго «Байпол» узвялі паклёп на чалавека з гаротным лёсам. «Не так даўно людзі Азарава зрабілі мне ін'екцыю, там былі гепатыт і іншыя інфекцыі», — такія легенды Быстроў расказваў Радыё Ўнэт. Сямашка верыла супрацоўніку «Ларыскора» і яго гісторыі пра тое, як людзі Азарава нібыта прымушалі яго выракчыся мусульманскай веры, якую ён прыняў. 

Таксама Сямашка лічыць, што гэтым расследаваннем ёй адпомсцілі за працу над журналісцкім этычным кодэксам (які, дарэчы, не падпісалі найбуйнейшыя беларускія СМІ — ні «Люстэрка», ні «Наша Ніва»).

Сямашка аспрэчвае, што заклікала да аўдыту фондаў, якія размяркоўвалі грошы пасля Марафону салідарнасці.

«Я, наадварот, казала, што гэта будзе канфлікт інтарэсаў, і дзейныя журналісты дакладна не павінны гэтым займацца», — пераконвае яна. І адразу ж прызнаецца, што ўзялася правяраць нават некалькі фондаў. У фондзе Razam уцечка насамрэч адбылася, а вось у іншым «нешта зліваў не заўважыла».

Сямашка не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што яе муж валодае латышскай мовай: «Гэта наша хобі, у кожнай краіне нашага падарожжа размаўляць на іх мове.

У нас нават расклад ёсць: хто якую мову вывучае».

Журналістка абвяргае, што восенню 2024 года кароткі час працавала ў праекце, супрацоўнікаў якога пасля яе звальнення прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання.

«Датычна самога дакумента: ні пра якія пашпарты прыкрыцця нам нічога не вядома. Не супрацоўнічалі, не састаялі, не злівалі. …

Доказаў няма, адныя домыслы і інсінуацыі, рэпутацыя мая ўстойлівая да розных накідаў», — падсумоўвае Вольга Сямашка.

Пашпартныя фота. Фёдар Віктаравіч Гарбачоў злева і Віктар Фёдаравіч Макавееў справа

Каментары51

  • Пашпарт (даведка)
    02.04.2025
    Як так здарылася, што надрукаван пашпарт на Гарбачова- Макавеева?
  • верная жена
    02.04.2025
    Верная жена

    [Зрэдагавана]
  • Вольга
    02.04.2025
    У Польшчы яны скончаныя - гэта няблага. Няхай паспрабуюць у Рызе. Мо латышская мова дапаможа?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць