БЕЛ Ł РУС

Віцебская бухгалтарка перавяла сабе на картку больш за 270 тысяч рублёў. Праўда, не для сябе

31.05.2025 / 16:59

Nashaniva.com

У Віцебску галоўная бухгалтарка прадпрыемства, якое займаецца абслугоўваннем і рамонтам аўтамабіляў, незаконна перавяла сабе на картку больш за 270 000 рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, 32-гадовая жанчына рабіла гэта з-за знаёмага, 38-гадовага мясцовага жыхара, які нібыта прасіў грошы на дапамогу сваякам.

На самой справе мужчына траціў гэтыя грошы ў казіно. Але па ягонай просьбе жанчына нават афармляла на працу фіктыўных работнікаў і забірала іх «заробкі» сабе.

Такім чынам, за год прадпрыемству былі нанесеныя страты на суму больш за 270 тысяч рублёў.

У дачыненні да жанчыны завялі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Яе можа чакаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Беларусам могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно

Беларускі IT-мільянер Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

У Мінску злодзей узломваў сейфы, каб гуляць у казіно

Дзяўчына папрасіла ў казіно больш яе не пускаць, а яе адправілі ў падатковую

Каментары да артыкула