БЕЛ Ł РУС

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»

2.06.2025 / 20:50

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт расказала, якой была рэакцыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на навіну пра паспяховыя ўкраінскія ўдары па расійскіх аэрадромах са знішчэннем і пашкоджаннем стратэгічнай авіяцыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Рэакцыя [Трампа] заключаецца ў тым, што гэтай вайне трэба пакласці канец. Гэтая вайна была жорсткай з абодвух бакоў, і занадта шмат людзей загінула. Прэзідэнт хоча, каб гэтая вайна скончылася за сталом перамоў, і ён ясна даў гэта зразумець абодвум лідарам як публічна, так і ў прыватным парадку», — заявіла Кэралайн Лівіт.

Яна дадала, што Трамп гатовы да сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным, але аддае перавагу таму, каб Украіна і Расія вялі двухбаковыя перамовы.

Чытайце таксама:

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

СБУ сцвярджае, што знішчаны або пашкоджаны 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — падрабязнасці спецаперацыі

Апублікавалі карту з расійскімі аэрадромамі, якія Украіна планавала атакаваць 1 чэрвеня

У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»

Зяленскі: У аперацыі «Павуцінне» былі выкарыстаны 117 дронаў

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць вынікі наступстваў атакі СБУ

Сілавікі прыйшлі на склад у Чалябінску — па падазрэнні, што там збіралі дроны, якія атакавалі расійскія авіябазы

Каментары да артыкула