У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»
У ЗША абверглі інфармацыю пра тое, што яны ведалі аб планах Украіны аб нападзе на расійскія аэрадромы. Пра гэта піша CBS News са спасылкай на свае крыніцы ў Белым доме.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Суразмоўцы медыя кажуць, што Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не было вядома аб падрыхтоўцы да ўдараў.
Аб адваротным раней паведаміў ананімны ўкраінскі чыноўнік для выдання Axios.
CBS News удакладняе, прадстаўнікі Белага дома адмовіліся афіцыйна каментаваць атаку стратэгічнай авіяцыі РФ Украінай.
1 чэрвеня Украіна правяла спецаперацыю «Павуцінне», мэтай якой была атака на пяць расійскіх аэрадромаў. Па сцвярджэнні СБУ, беспілотнікам удалося паразіць 41 самалёт.
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
-
Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT
Каментары