БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыедзе з афіцыйным візітам прэзідэнт Ірана

10.06.2025 / 23:11

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян наведае Беларусь з афіцыйным візітам у канцы чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас сустрэчы са студэнтамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін 10 чэрвеня.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Масуд Пезешкіян возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС, якое пройдзе 26—27 чэрвеня.

Але акрамя ўдзелу ў мерапрыемствах ЕАЭС і суправаджаючым яго эканамічным форуме, візіт прэзідэнта Ірана будзе мець таксама афіцыйны характар.

Паводле слоў Рыжанкова, Іран з’яўляецца для Беларусі стратэгічна важным партнёрам, асабліва з пункту гледжання лагістыкі — у тым ліку для паставак тавараў у Індыю і Паўднёва-Усходнюю Азію.

Ён адзначыў, што Беларусь ускладае вялікія надзеі на развіццё міжнароднага транспартнага маршруту «Поўнач — Поўдзень» праз Іран, бо гэта можа значна палепшыць магчымасці краіны ў міжнародным гандлі.

Чытайце таксама:

Трамп прыгразіў Ірану нябачанымі раней бамбардзіроўкамі

Лукашэнка дачакаўся віншавання ад прэзідэнта Ірана

У Іране будуць мяняць рыялы на туманы. Амаль за паўстагоддзя людзі так і не прывыклі да новай назвы

Прэзідэнт Ірана наклаў вета на закон аб абавязковым нашэнні хіджаба

Каментары да артыкула