Грамадзянку Бурундзі затрымалі ў Брэсце на мяжы з чужым пашпартам
Інцыдэнт адбыўся 11 чэрвеня ў пункце пропуску «Брэст», паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Фота ілюстрацыйнае
Маладая дзяўчына паказала на кантролі праязны дакумент Бельгіі, які выклікаў падазрэнні ў памежнікаў. У выніку праверкі высветлілася, што дакумент ёй не належыць.
Як афрыканка пазней патлумачыла, атрымаць візу для ўезду ў ЕС ёй не ўдалося, таму яна ўзяла дакумент у сваёй сястры і паспрабавала праехаць у Польшчу з ім.
Цяпер дзяўчыну чакае адказнасць: супраць яе распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Яна можа атрымаць штраф да 100 базавых велічынь, а таксама супраць яе могуць распачаць крымінальную справу за выкарыстанне фальшывых дакументаў.
Чытайце таксама:
У Беларусь хацеў заехаць чалавек з падробленым расійскім пашпартам
У Брэсце затрымалі расіяніна, які спрабаваў заехаць у Польшчу па ўкраінскім падробным пашпарце
Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку