Здарэнні

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

У ноч на 22 мая пры афармленні рэйса Мінск—Дубай у сталічным аэрапорце памежнікі затрымалі мужчыну і дзяўчынку з пашпартамі грамадзян Расіі, якія выклікалі падазрэнні. Дакументы былі часткова падробленыя — старонкі з устаноўчымі данымі былі замененыя, паведамляе Памежны камітэт.

Скрыншот Памежны камітэт

Аказваецца, мужчына быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук МУС Расіі за забойства, а таксама пазбаўлены бацькоўскіх правоў і не мог пражываць з дзіцём на законных падставах. Пасля гэтага ён выкраў дзяўчынку ў маці і пяць гадоў хаваўся з ёй. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, вырашыў з’ехаць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты праз нашу краіну.

Дзяўчынка перададзена супрацоўнікам крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама для вяртання маці.

Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дадзены момант вырашаецца пытанне аб завядзенні ў дачыненні да яго крымінальнай справы. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4200 рублёў), а за выкарыстанне падробленых дакументаў — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі14

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну21

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА6

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі14

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць