БЕЛ Ł РУС

Алексіевіч пра сілавы сцэнар: Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран у бітве за Радзіму?

20.06.2025 / 16:32

Nashaniva.com

Некаторыя сцвярджаюць, што беларусы маюць права на сілавы сцэнар змены ўлады. Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч выказала сваё стаўленне да гэтага ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Скрыншот: EuroradioLive / YouTube

«Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран, разумееш, у бітве за Радзіму?» — задаецца пытаннем пісьменніца.

На ідэю сілавога варыянту Алексіевіч адназначна гаворыць «не» і згадвае:

«Калі маладых клікалі на Плошчу, я спытала ў нашых, хто клікаў на Плошчу: «А дзе вашы дзеці?» Аказалася, адзін вучыцца ў Сарбоне, другі недзе ў Амерыцы. Чорт бы пабраў. А чужых дзяцей вы клічаце на вуліцу. А вашы дзе? Нейкая несумленнасць у гэтым была».

Алексіевіч даводзіць: «Я сама магу пайсці. Гэта маё рашэнне. А паклікаць пацана, якога там жанчына вырасціла адна… Ну, не ведаю».

У далейшай размове пісьменніца з усмешкай згадала, як яе хацелі далучыць да палітычнай дзейнасці:

«У мяне былі такія агледзіны. Прыйшлі два вялікія чалавекі ў нашым жыцці. Яны кажуць: «Давайце паабедаем». Ну, давайце паабедаем. Гэта быў Бураўкін і яшчэ адзін палітык.

І вось мы гаворым, гаворым. І ў канцы палітык кажа: «Света, вы вельмі цікавы чалавек і пісьменнік. Але вы не палітык. А мы прыйшлі вас…» На агледзіны такія. Я рассмяялася, кажу: «Не. З кактэйлем Молатава я не пабягу».

Чытайце таксама:

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі

Святлана Алексіевіч: Праз майго тату пачала асэнсоўваць трагедыю цэлага пакалення, эпохі

«Мне здаецца, Пуцін нас уцягне ў вайну». Алексіевіч выступіла ў Вільні — не абышлося без моўнай сваркі

Каментары да артыкула