Сяргей і Святлана Ціханоўскія запісалі відэазварот да Радаслава Сікорскага
Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі ў сацсетцы X відэазварот да кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Ён стаў адказам на допіс міністра ў дзень вызвалення Сяргея Ціханоўскага ў суботу.
«Ты патрэбны вольнаму свету, Сяргей! — напісаў 21 чэрвеня Сікорскі. — Мая самая шчырая радасць вам і ўсёй вашай сям’і. Бачачы вас разам зноў, я разумею, чаму гады змагання за свабоду маюць значэнне».
Ціханоўскія размясцілі відэазварот, у якім падзякаваліа міністру.
— Міністр Сікорскі, дарагі Радэк! Сёння я хачу падзякаваць вам ад усяго сэрца. Пасля пяці пакутлівых гадоў я, нарэшце, змагла ўбачыць Сяргея, а нашы дзеці зноў змаглі абняць свайго тату. Гэты момант стаў магчымы дзякуючы вашай пастаяннай падтрымцы. Вы адстойвалі інтарэсы Беларусі, справядлівасць, палітычных зняволеных.
Чытайце таксама:
«А Света то не рада!». У публікацыі пра Ціханоўскага адправілі мірыяды ботаў і распаўсюдзілі дыпфэйк
«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»
Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку