БЕЛ Ł РУС

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова

2.07.2025 / 18:35

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ па просьбе вядучага тэлеканала Fox News пракаментаваў заяву міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова пра нібыта хуткі крах альянсу.

Сярге Лаўроў — у цэнтры. Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

«Што тычыцца Лаўрова — ну, ён міністр замежных спраў Расіі, па-мойму, яшчэ ад нараджэння Хрыстовага, і яшчэ ні разу з яго вуснаў не прагучала нічога вартага. Так што не варта надаваць яго словам вялікага значэння», — сказаў Марк Рутэ.

30 чэрвеня Лаўроў, адказваючы на пытанні журналістаў, назваў павелічэнне бюджэту краін НАТА, пра якое дзяржавы дамовіліся на саміце альянсу, «катастрафічным» і заявіў, што яно «прывядзе да краху гэтай арганізацыі».

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Арменіі заклікаў Сяргея Лаўрова не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Арменіі

Рада Еўропы вырашыла стварыць спецтрыбунал па агрэсіі Расіі супраць Украіны

«Застаецца раўці як бялуга». Рыжанкоў у Маскве расказаў пра поўны крах краін Балтыі

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву

Каментары да артыкула