Свет22

Рада Еўропы вырашыла стварыць спецтрыбунал па агрэсіі Расіі супраць Украіны

Рада Еўропы заключыла пагадненне з Украінай аб стварэнні спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі Расіі супраць Украіны, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

ААН лічыць такім злачынствам ужыванне ўзброенай сілы дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці іншай краіны.

Дакумент падпісалі ў Страсбургу генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсе і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які прыбыў у Францыю пасля ўдзелу ў саміце НАТА ў Гаазе.

«Кожны ваенны злачынец павінен ведаць, што ёсць правасуддзе, і гэта тычыцца Расіі, — сказаў Зяленскі пасля падпісання. — Правасуддзе патрабуе часу, але я ўпэўнены, што яно павінна адбыцца». «Мы павінны выразна паказаць, што агрэсія вядзе да пакарання», — дадаў ён.

Спецтрыбунал павінен судзіць найвышэйшых палітычных і ваенных кіраўнікоў, якія нясуць адказнасць за паўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

Аднак пачаць суд над прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным і кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым трыбунал зможа толькі пасля таго, як яны пакінуць свае пасады.

Каментары2

  • Расходімся
    26.06.2025
    Аднак пачаць суд над прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным і кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым трыбунал зможа толькі пасля таго, як яны пакінуць свае пасады./
    Яны не збіраюцца пакідаць свае пасады да самай сваёй смерці.
    Расходімся.
  • Захар
    26.06.2025
    И это после того, когда с начала войны прошло 11 лет. Очень «оперативная» реакция запада. Ко времени, когда вынесут обвинительное заключение, еще, наверное, столько же лет пройдет. Похоже, ждут, когда виновники перемрут и тогда вопрос наказания отпадет сам по себе.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць