БЕЛ Ł РУС

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

3.07.2025 / 15:10

Nashaniva.com

Тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны запланавана на 4 ліпеня, піша Financial Times.

Уладзімір Зяленскі 2 кастрычніка 2024 года. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Чакаецца, што Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі абмяркуюць раптоўнае спыненне некаторых ключавых паставак амерыканскай зброі Кіеву. Пра гэта журналісты даведаліся ад людзей, знаёмых з запланаванай дыскусіяй.

Па іх словах, Зяленскі таксама падыме пытанне аб магчымых будучых здзелках па закупцы амерыканскай зброі.

3 ліпеня прэзідэнт Украіны прыляцеў у Данію, дзе праходзіць сустрэча Еўракамісіі з урадам краіны з нагоды пачатку паўгадавога старшынства краіны ў Савеце ЕС.

1 ліпеня Белы дом пацвердзіў, што Пентагон прыпыніў пастаўкі некаторых ракет супрацьпаветранай абароны і іншых высокадакладных боепрыпасаў ва Украіну, паколькі ў ЗША баяцца змяншэння запасаў зброі ў сябе.

Украіна пры гэтым заявіла, што не атрымлівала афіцыйных паведамленняў пра прыпыненне або змены ў графіках паставак абароннай дапамогі.

Чытайце таксама:

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву

ЗША прыпыняюць пастаўкі некаторага ўзбраення Украіне

Каментары да артыкула