БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы

7.07.2025 / 9:32

Nashaniva.com

Фестываль Tutaka пройдзе 10—13 ліпеня на Падляшшы.

З-за шчыльнага графіку дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская не зможа наведаць фэст, але будзе Сяргей Ціханоўскі.

«Фэст «Тутака» — сапраўднае сямейнае свята. Кожны раз, калі я прыязджала сюды, адразу трапляла ў кола блізкіх: прыгожых, неабыякавых, крэатыўных беларусаў і беларусак», — кажа Святлана Ціханоўская.

«Я доўгі час уяўляў, як далучуся да вас, каб пачуць вашы галасы, пабачыць агонь у вашых вачах, падзяліцца думкамі і планамі на будучае. Гэта ўсё мы з вамі зробім з 10 па 13 ліпеня на Падляшшы. Прыязджайце на «Тутаку», бярыце сяброў, клічце знаёмых!» — зазначыў Сяргей Ціханоўскі.

З праграмай фестывалю можна азнаёміцца тутака.

Чытайце таксама:

Ціханоўскі расказаў, як агідна, калі людзі ў камеры вымушаныя самазадавольвацца на вачах у іншых людзей

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Ціханоўскі расказаў, што было ў лазні пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Каментары да артыкула