Грамадства4747

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Хоць беларускія ўлады нечакана вызвалілі зняволенага мужа лідаркі апазіцыі Святланы Ціханоўскай, але яна працягвае заклікаць прэзідэнта ЗША захоўваць ціск на Аляксандра Лукашэнку.

Фота: Contributor / Getty Images

«Не нармалізуйце сітуацыю, калі людзей вызваляюць у абмен на нейкія саступкі з вашага боку, змякчэнне санкцый або публічнасць», — сказала яна ў інтэрв’ю Politico. 

«Лукашэнка павінен быць пакараны, а не ўзнагароджаны», — заклікае яна.

Некаторыя міжнародныя абаронцы правоў чалавека занепакоеныя, што пасля таго, як Лукашэнка вызваліў Сяргея Ціханоўскага, пасля візіту ў Мінск спецыяльнага пасланніка ЗША Кіта Келага, адміністрацыя Трампа аслабіць ціск на Лукашэнку. 

Ціханоўская заклікала прэзідэнта ЗША не паддавацца на спробы Лукашэнкі легітымізавацца.

Паводле яе слоў, Беларусь можа стаць «гісторыяй знешнепалітычнага поспеху прэзідэнта Трампа», калі ён і саюзнікі ЗША не дазволяць Лукашэнку захаваць уладу або перадаць краіну Расіі ў абмен на ўрэгуляванне вайны ва Украіне.

«Я ўпэўненая, што амерыканскія партнёры разумеюць, з кім маюць справу», — сказала яна.

Ціханоўская лічыць, што прэзідэнт ЗША можа «змяніць усю архітэктуру бяспекі рэгіёна», калі будзе дамагацца вызвалення беларускіх палітычных зняволеных і настойваць на сістэмных зменах у краіне.

«Нельга заахвочваць агрэсара, міру не можа быць без справядлівасці. А Беларусь тут — ключавая тэма. Таму што калі Лукашэнка захавае ўладу, міру ў рэгіёне не будзе», — дадала яна.

Каментары47

  • Пытанне
    07.07.2025
    "Таму што калі Лукашэнка захавае ўладу, міру ў рэгіёне не будзе", — дадала яна./
    А калі Лукашэнка не захавае ўладу і на яго месца прыйдзе які-небудзь рускамірны Карпянкоў, Вальфовіч, Качанава ці ўмоўны Гіркін, то мір будзе ў рэгіёне?
    Да якіх "сістэмных зменаў у краіне" яна хоча заахвоціць ЗША, калі Беларусь знаходзіцца ў "Саюзнай дзяржаве" з Расеяй, ОДКБ, Мытным саюзе з РФ, і расейскімі ваеннымі на тэрыторыі Беларусі?
    Паканкрэтней можна, Света?
  • Назіральнік
    07.07.2025
    Як толькі выходзіць палітвязень, які патэнцыйна можа стаць лідарам, тут жа пачынаецца: "не заахвочвайце Лукашэнку".
    Быццам бы ўтульны мірок некаторых асобаў, якія працуюць змагарамі (і заробак за гэта атрымліваюць), пачынае шатацца, а грантавыя патокі рызыкуюць пачаць плыць у іншым накірунку.
  • Падзяка Трампу ад Светы
    07.07.2025
    Аддзячыла Трампу за вызваленне мужа.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць