Фестываль абуджаных «Тутака» пройдзе 10-13 ліпеня. Ён адбудзецца ў пяты раз у Польшчы недалёка ад беларускай мяжы.

Месца — паляна Барык, дзе раней грымела «Басовішча». Гэта ў 30 км ад Беластока і ў 20 км ад мяжы з Беларуссю. Фестываль Tutaka — гэта пляцоўка для самых разнастайных форм творчага дыялогу: ад канцэртаў, выстаў, кінапаказаў да творчых сустрэч, акцый і публічных дыскусій.
Сам фестываль бясплатны. Але калі хочаце пажыць у кемпінгу, то трэба будзе купіць месца. Кемпінг пачне працаваць у чацвер 10 ліпеня.
Расклад фестывалю
Пятніца, 11 ліпеня
НАМЁТ VIEDAKA
11:00 — 12:30 — майстар-клас «Дыханне і голас у традыцыйных спевах» ад Караліны Падруцкай.
12:40 — 14:40 — майстар-клас па маляванні воўнай ад Анастасіі Венскай.
14:50 — 16:20 — лекцыя «Беларускі музычны фальклор як экзотыка для беларусаў» ад Вольгі Барышнікавай.
16:30 — 18:00 — чытка п'есы «Цесля» ад Сяржука Тоўсцікава і Вольгі Каралёнак.
18:10 — 20:00 — майстар-клас па варцы крупніка з Марыяй Грыц.
СЦЭНА TAMAKA
11:00 — 12:30 — паказ дакументальнага фільма «Апошнія словы», рэж. Раман Шэль.
12:40 — 14:10 — дыскусія «Традыцыя ў сучасным: пераасэнсаванне спадчыны»
14:20 — 15:50 — дыскусія «Я з Падляшша, я беларус?». Як сябе вызначаюць беларусы ў Польшчы? Розныя пакаленні, розныя гісторыі, адны карані. Што сёння значыць быць беларусам з Падляшша?
16:00 — 17:30 — лекцыя «Беларускі рэп — як усё пачалося і што цяпер?» з Дзянісам Mandzik.
17:40 — 18:10 — прэзентацыя кнігі вершаў Артура Камароўскага «Анатомія».
18:20 — 20:00 — дыскусія «Чаму важна гаварыць пра ЛГБТК+ ідэнтычнасць цяпер?»
20:10 — 21:30 — адкрыты запіс падкаста «Калякі Малякі» з гуртом «Сербскі Нож».
CHILLAKA
18:30 — 19:00 — нефармальная сустрэча з Mandzik.
19:30 — 20:00 — нефармальная сустрэча з «Дай Дарогу!».
HAMAKA
15:00 — 17:00 — майстар-клас па пляценні саламяных павукоў.
15:30 — 17:00 — беларускія традыцыйныя гульні для дарослых з этнацэнтрам «Світанак».
17:00 — 18:00 — майстар-клас для дзяцей. «Малюем цені раслін» з Кацярынай Еўдакімавай.
СЦЭНА BIALYSTOK MUSIC CLUB
16:00 — 19:30 — канцэрты.
- THE ANTS
- SERBSKIJ NOŽ
- KAŠLATY VOCH
- TORN
- RODWALOTH
СЦЭНА TUTAKA
21:00 — 00:30 — канцэрты.
- MANDZIK
- ILO&FRIENDS
- DAJ DAROHU!
PROSTA TANCUJ
01:00 — … — DJ
- PAPA BO SELEKTAH
Субота, 12 ліпеня
НАМЁТ VIEDAKA
11:00 — 12:30 — лекцыя «Таямніцы Радзівілаўскай мапы. Чаму яна важная для сучасных беларусаў» ад Цімоха Акудовіча.
12:40 — 14:10 — інтэрактыўная прэзентацыя Музея Вольнай Беларусі: «Голас Вольнай Беларусі: Артэфакты супраціву».
14:20 — 15:50 — лекцыя «Вакол свету за 1163 дні з Аляксандрам Гойшыкам. Частка 1».
16:00 — 17:00 — майстар-клас для дзяцей «Вышываем паштоўкі» ад Кацярыны Еўдакімавай».
17:10 — 18:10 — лекцыя «Цікавосткі беларускай архітэктуры» ад Вадзіма Глінніка.
18:20 — 20:30 — квіз пра Беларусь.
СЦЭНА TAMAKA
11:00 — 12:00 — паказ дакументальнага фільма «Дом там, дзе я?», рэж. Арцём Лобач.
12:10 — 12:40 — лекцыя «Пра пурызм у беларускай мове» з Арцёмам Сізінцавым.
12:50 — 14:20 — дыскусія «Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі?». Дыскусія пра магчымасці рэпрэзентацыі, культурную дыпламатыю, самакіраванне.
14:50 — 16:20 — інтэрактыўная лекцыя-паказ «Мужчынская і жаночая мода часоў паўстання Кастуся Каліноўскага» ад Каці Ваданосавай.
16:50 — 17:40 — спекталь для дарослых «Granica», рэж. Антон Ільін.
18:00 — 20:00 — дыскусія «Беларусь вачыма свету».
20:10 — 20:40 — віктарына «Карта меркаванняў: угадай Беларусь!» ад BEROC.
CHILLAKA
13:00 — 15:00 — сустрэча з зоркамі Белсата.
16:00 — 16:30 — нефармальная сустрэча з Spievy z-pad mosta.
17:00 — 17:30 — нефармальная сустрэча з Dzieciuki.
18:00 — 18:30 — нефармальная сустрэча з ili-ili.
19:00 — 19:30 — нефармальная сустрэча з Papa Bo Selektah.
HAMAKA
11:00 — 12:30 — беларускія традыцыйныя гульні для дзяцей з этнацэнтрам «Світанак».
12:30 — 13:30 — дзіцячы фітнэс і танцы для дзяцей 2-4 гадоў.
13:30 — 18:30 — майстар-клас па ткацтве пасаў на бердзечку ад Рэгіны Лавор.
13:30 — 15:00 — ёга для здаровай спіны ад Івоны Скаскевіч.
15:00 — 16:30 — майстар-клас па купальска-пятроўскіх песнях для жанчын з Вольгай Барышнікавай.
16:45 — 18:15 —майстар-клас па карагодна-гульнявых песнях для мужчын з Вольгай Барышнікавай.
СЦЭНА BIALYSTOK MUSIC CLUB
15:30 — 19:00 — канцэрты.
- DZIADZIEŃKA
- PAMIDORAŬ
- RASTATE
- KURWADZIKI
- VADANOSAVA
СЦЭНА TUTAKA
21:00 — 00:30 — канцэрты.
- SPIEVY Z-PAD MOSTA
- ILI-ILI
- DZIECIUKI
- KRAMBAMBULA
PROSTA TANCUJ
01:00 — … — DJ.
- PAPA BO SELEKTAH
Нядзеля, 13 ліпеня
НАМЁТ VIEDAKA
11:00 — 12:30 — майстар-клас па стварэнні ўпрыгажэнняў з пацерак ад Валерыі Сас.
12:40 — 14:10 — лекцыя «Самастойныя дзеці» ад Юліі Гурыновіч.
14:20 — 15:50 — майстар-клас «Робім куццю» з Марыяй Грыц.
16:00 — 17:30 — лекцыя «Вакол свету за 1163 дні з Аляксандрам Гойшыкам. Частка 2».
17:40 — 19:10 — міфічны майстар-клас для дзяцей «Напалову людзі, напалову нячысцікі!» ад Таццяны Калач.
19:20 — 20:40 — лекцыя пра могілкі беларусаў у свеце з выставай фотаздымкаў.
СЦЭНА TAMAKA
11:00 — 13:00 — паказ дакументальнага фільма «Вольны хор», рэж. Раман Шэль.
13:10 — 14:40 — прэзентацыя Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
15:00 — 16:30 — «Кныровіч.План» — жывы стрым (выступ) аб эканоміцы, палітыцы і будучыні Беларусі.
16:40 — 17:40 — прэзентацыя да 25-годдзя фонда Kamunikat.org.
17:50 — 19:20 — дыскусія «Ціск на родных у Беларусі: калектыўная адказнасць і помста рэжыму». Як дзяржаўныя органы прымушаюць маўчаць тых, хто з’ехаў, праз шантаж іх сям’і.
19:30 — 20:30 — нефармальная сустрэча з арганізатарамі.
CHILLAKA
18:00 — 18:30 — нефармальная сустрэча з Arhedelic.
19:00 — 19:30 — нефармальная сустрэча з Maxim.
HAMAKA
11:00 — 12:30 — ёга для здаровай спіны ад Івоны Скаскевіч.
12:00 — 14:00 — майстар-клас па пляценні саламяных павукоў.
12:30 — 13:30 — дзіцячы фітнес і танцы для дзяцей 6-10 гадоў.
СЦЭНА BIALYSTOK MUSIC CLUB
16:00 — 19:00 — канцэрты.
- POZNAŃSKI ŚPIEŬNY SCHOD
- HOMAN-BAND
- MUV
- BEREK
СЦЭНА TUTAKA
21:00 — 23:59 — канцэрты.
- NAVIBAND
- MAXIM I OLICZKA
- ARHEDELIC
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце арганізатараў.
Каментары