БЕЛ Ł РУС

Мігранты атакуюць польскіх памежнікаў каламі з убітымі цвікамі

7.07.2025 / 18:53

Nashaniva.com

За мінулыя выхадныя (4—6 ліпеня) на польска-беларускай мяжы ў Падляшскім аддзеле Памежнай службы было зафіксавана больш за 170 спроб незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе прэс-служба ведамства. Пры гэтым не абышлося і без чарговых нападаў на польскіх памежнікаў, у тым ліку з прымяненнем незвычайнай зброі.

Кол з забітымі ў яго цвікамі. Такімі мігранты атакуюць памежнікаў

Польскія памежнікі паведамляюць, што на некаторых участках, асабліва каля вёсак Чарэмха і Міхалова, мігранты паводзілі сябе агрэсіўна: кідалі ў польскія патрулі бутэлькамі, камянямі і нават каламі з убітымі цвікамі. Ніхто з людзей у выніку не пацярпеў, але быў пашкоджаны адзін службовы аўтамабіль.

Мігранты спрабавалі пераадолець мяжу ў тым ліку праз памежныя рэкі Ваўкушанку, Свіслач, Істачанку і Нарву. У пятніцу такіх было амаль 80 спроб, у суботу — больш за 45, а ў нядзелю — каля 50.

Польскія памежнікі вядуць затрыманых мігрантаў

Былі затрыманыя двое «кур’ераў», якія дапамагаюць мігрантам перайсці мяжу, а таксама два грамадзяніны Польшчы, якія прыехалі забраць мігрантаў, што ўжо незаконна трапілі на тэрыторыю краіны.

З пачатку 2025 года на польска-беларускай мяжы зафіксавана ўжо больш за 14 600 спроб незаконнага яе перасячэння.

Чытайце таксама:

У Польшчы расказалі, як будзе з 7 ліпеня праходзіць кантроль на мяжы з Літвой

Польшча ўводзіць кантроль на мяжы з Літвой і Германіяй

Мігранты заплацілі правадніку за незаконнае перасячэнне беларуска-польскай мяжы сем тысяч даляраў

Каментары да артыкула