Грамадства22

У Польшчы расказалі, як будзе з 7 ліпеня праходзіць кантроль на мяжы з Літвой

Памежная служба Польшчы будзе выбарачна правяраць аўтамабілі, якія перасякаюць польска-літоўскую мяжу.

Фота: stražgraniczna.pl

Улады абяцаюць зрабіць памежны кантроль, які ўводзіцца з 7 ліпеня для прадухілення нелегальнай міграцыі, «як мага менш цяжкім», піша Most.

— Мы будзем выбіраць для кантролю транспартныя сродкі, якімі могуць перавозіць нелегальных мігрантаў з літоўскага і латвійскага кірункаў, — заявіў падпалкоўнік Анджэй Стасюлевіч з Падляскага аддзела памежнай службы.

Плануецца, што на польска-літоўскай мяжы будзе 13 пунктаў кантролю. Пасты на аўтамабільных трасах у Будзіску і Агродніках, а таксама на чыгуначнай станцыі ў Трокішках будуць дзейнічаць кругласутачна.

Часовыя пасты могуць з'явіцца на дзесяці мясцовых дарогах, якімі карыстаюцца жыхары памежжа і фермеры, якія апрацоўваюць палі па абодва бакі мяжы.

Акрамя памежнікаў кантроль будуць ажыццяўляць паліцыя, войскі тэрытарыяльнай абароны, транспартная інспекцыя і мытня.

Згодна з распараджэннем Урада, часовы памежны кантроль на польска-літоўскай мяжы будзе дзейнічаць з 7 ліпеня па 5 жніўня. Аднак не выключана, што гэты тэрмін будзе падоўжаны.

Каментары2

  • Малады корч
    03.07.2025
    Эстонцы ўжо гэта робяць, як і рабілі гэта раней, і нейк моўчкі ўсё праходзіць. Ну, не штодзённа, а ў нейкія адмысловыя дні месяца. Цяпер лета, транспартная плынь павялічылася, усе едуць у Пярну, падурэць. Таму мера неабходная й нікога гэта не раздражняе.
  • Жора
    03.07.2025
    Для тых, хто аўтобусам едзе, нічога не мяняецца - там і так быў кантроль у 80% выпадкаў, будзе 100%.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць