БЕЛ Ł РУС

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

13.07.2025 / 21:10

Nashaniva.com

Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, вядомы сваёй цвёрдай пазіцыяй адносна Расіі, параіў ставіцца да анансаванай заўтрашняй заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сур'ёзна. Маўляў, у найбліжэйшы час мы ўбачым рэкордныя пастаўкі зброі для таго, каб дапамагчы Украіне абараніць сябе, сказаў ён у інтэрв'ю CBS News.

Ліндсі Грэм. Фота: Shannon Finney/NBC via Getty Images

Амерыка, па словах Ліндсі Грэма, пачне прадаваць Еўропе велізарную колькасць зброі, якая можа прынесці карысць Украіне. Ён таксама раіць сачыць за навінамі пра арыштаваныя актывы Расіі.

«Пуцін разлічваў, што мы стамляемся, і Еўропа таксама. Ён зрабіў велізарную памылку», — заявіў сенатар-рэспубліканец.

Паводле яго слоў, Кангрэс знаходзіцца на мяжы прыняцця самага значнага пакета санкцый у гісторыі ЗША.

«Галоўныя парушальнікі тут — Індыя, Кітай і Бразілія. Індыя купляе расійскую нафту за бесцань і перапрадае яе. Гэта агідна. Я размаўляў з прэзідэнтам Трампам. На мінулым тыдні ён сказаў, што пара дзейнічаць. Ён спрабаваў угаварыць Пуціна сесці за стол перамоў. Але мая мэта — пакласці канец гэтай вайне, і адзіны спосаб зрабіць гэта — прымусіць тых, хто падтрымлівае Пуціна, выбіраць паміж амерыканскай эканомікай і дапамогай Пуціну», — заявіў Ліндсі Грэм.

Чытайце таксама:

«Кідае ў нас кучы гаўна». Трамп заявіў пра сваю незадаволенасць Пуціным

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ

Каментары да артыкула