Свет11

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм нагадаў аб сваім законапраекце, які прадугледжвае ўвядзенне другасных пошлін на імпарт нафты, газу, урану і іншых прадуктаў з Расіі, піша «Еўрапейская праўда».

Сенатар Ліндсі Грэм размаўляе з журналістамі, 28 лютага 2025 г., Вашынгтон. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Каментарый Грэма з'явіўся на фоне таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў апошнія ўдары РФ па грамадзянскіх гарадах Украіны і выказаў сумненне, што гаспадар Крамля Уладзімір Пуцін хоча завяршыць вайну. Ён таксама прыгразіў Расіі санкцыямі.

У адказ Грэм заявіў, што шануе намаганні Трампа і яго каманды, якія «працуюць над тым, каб сумленным і справядлівым чынам пакласці канец вайне ва Украіне, развязанай варварскім уварваннем Пуціна».

«Што да дадатковых санкцый у дачыненні да пуцінскай Расіі, я прадставіў законапраект, падтрыманы амаль 60 членамі абедзвюх партый, які прадугледжвае ўвядзенне другасных пошлін на імпарт нафты, газу, урану і іншых прадуктаў з Расіі», — адзначыў ён.

Паводле слоў Грэма, Сенат «гатовы рухацца ў гэтым напрамку і зробіць гэта пераважнай большасцю галасоў, калі Расія не прыме сумленны, справядлівы і трывалы мір».

Перад пахаваннем Папы 26 красавіка адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго амерыканскага калегі Дональда Трампа. Сустрэча адбылася на фоне ціску ЗША на Кіеў у спробах пакласці канец вайне РФ супраць Украіны.

Сенатар Ліндсі Грэм ад рэспубліканцаў раней займаў выразна праўкраінскую пазіцыю, але пасля прыходу Трампа стаў крытыкаваць кіраўніцтва Украіны. Пасля канфлікту ў Белым доме паміж Зяленскім і Трампам Грэм заявіў, што не ведае, ці зможа адміністрацыя Трампа «зноў мець справу з Зяленскім» і заклікаў кіраўніка Украіны пайсці ў адстаўку. За такую хуткую змену рыторыкі Грэма ў СМІ назвалі самым гнуткім сенатарам. 

Каментары1

  • Лапідарны Трамп
    27.04.2025
    А Пыне з рабамі не пляваць на гэтыя пошліны?

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць