БЕЛ Ł РУС

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны

13.07.2025 / 23:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ужо заўтра можа прапанаваць пасаду старшыні ўрада цяперашняй першай віцэ-прэм'ерцы — міністарцы эканомікі Юліі Свірыдзенка. Заўтра ён сустрэнецца з ёй, каб абмеркаваць фармат і членаў новага Кабінета міністраў, паведамляе «Суспільне» са спасылкай на інфармаванага суразмоўцу з атачэння Зяленскага.

Юлія Свірыдзенка. Фота: Andrea Savorani Neri/NurPhoto via Getty Images

Кандыдатуру дзейнага прэм'ера Дзяніса Шмыгаля могуць разглядаць на пасаду міністра абароны замест Рустэма Умерава, якога будуць намінаваць на пасаду амбасадара Украіны ў ЗША.

Акрамя Шмыгаля, на пасаду кіраўніка Мінабароны разглядаюцца таксама кандыдатуры міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменкі і віцэ-прэм'ера — міністра лічбавай трансфармацыі Міхаіла Фёдарава.

На нядаўняй канферэнцыі аб аднаўленні Украіны, якая адбылася ў Рыме, Юлія Свірыдзенка, якая там прысутнічала, казала, што ёй пакуль не прапаноўвалі ўзначаліць урад.

Чытайце таксама:

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Каментары да артыкула