Свет44

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг заявіў, што міжнародныя партнёры павінны дапамагчы Украіне ў аднаўленні, зрабіўшы для яе свой «План Маршала».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паціскае руку спецыяльнаму пасланцу ЗША па Украіне і Расіі Кіту Келагу падчас іх сустрэчы ў Рыме (Італія) у сераду, 9 ліпеня 2025 года. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

Келаг падкрэсліў важнасць аднаўлення Украіны. Ён згадаў, як пасля Другой сусветнай вайны ЗША ўвялі План Маршала для Еўропы, піша Укрінфарм.

«І я думаю, мы павінны зрабіць тое ж самае для Украіны», — сказаў спецпрадстаўнік, папярэдзіўшы, што гэта будзе вельмі складаная задача.

Па яго ацэнцы, сітуацыя цяпер вельмі складаная, таму неабходна дамагчыся спынення агню.

Келаг высока ацаніў дзеянні прэзідэнта Украіны і яго каманды «за тое, як разумна яны сябе паводзілі».

На перакананне дыпламата, спыненне агню сапраўды можа прывесці да завяршэння гэтай вайны. «Мне як былому салдату цяжка зразумець узровень гвалту, які цяпер вы назіраеце ва Украіне… Калі ты губляеш больш за мільён салдат, гэта забойства ў прамысловых маштабах», — сказаў ён, дадаўшы, што гінуць таксама мірныя жыхары, руйнуюцца гарады.

Для параўнання генерал у адстаўцы згадаў, што армія Злучаных Штатаў выйшла з В’етнама, страціўшы там 68 тысяч салдат. Як падкрэсліў Келаг, тады ЗША сказалі: «Стоп! Проста спыніцеся!»

І цяпер украінцы пагадзіліся на спыненне агню, але гэта была аднабаковая згода, канстатаваў ён.

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША асабліва акцэнтаваў увагу на тэме вяртання ўкраінскіх дзяцей. Дональд Трамп, па яго словах, пераймаецца гэтай праблемай.

Келаг звярнуўся да ўкраінскіх вайскоўцаў, якія былі прысутныя ў зале: «Тое, што вы робіце сёння, заўтра стане легендай».

Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з Кітам Келагам прыярытэты абароннага супрацоўніцтва, у тым ліку пастаўкі ўзбраенняў, умацаванне СПА і неабходнасць узмацнення санкцыйнага ціску на Расію.

Каментары4

  • Много красивых слов
    10.07.2025
    Пока, очень много красивых слов и пожелании, но очень мало реальных дел и реальных шагов......
  • Барака Амаба
    10.07.2025
    Небарака Келаг, чаму ты вулучаеш трампістаў? Ніхто не хоча. Байдэн не выкарыстаў права лэндлізу. Еўропа дае больш грошай Расеі чым Украіне, купляючы нафту і газ. Зброі ў Еўропы няма і яны не надта хочуць аднаўляць яе выраб і павялічваць адсотак на абаронны бюджэт. Ды і ўкраінцы даўно ўжо не стаяць у чэргах да ваенкаматаў, а зусім наадварот, але НН пра гэта сарамліва не напіша.
  • Чырвоныя Чаравічкі
    10.07.2025
    Прайшло больш за 3 гады, а воз нават і не рухаўся. Больш размоў пра спыненне агню, тады атрымаецца! Чым больш замаруджваецца тым больш потым плаціць, у тым ліку і Амерыцэ і Еўропе

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць