ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM
Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць адпраўкі Кіеву крылатых ракет JASSM, у тым ліку для забеспячэння самалётаў-знішчальнікаў F-16, піша Military Watch Magazine на падставе сведчання інфармаванай крыніцы.
Ракета JASSM. Фота: lockheedmartin.com
Ракеты JASSM старой мадэлі маюць далёкасць прыкладна 370 км, таксама існуе разнавіднасць з далёкасцю больш за 800 км.
У зону паражэння першых трапляюць усе прыгранічныя з Украінай рэгіёны, а таксама Валгаградская, Калужская, Ліпецкая, Арлоўская, Смаленская, Тамбоўская і нават Калінінградская вобласці, Адыгея і Краснадарскі край, уключаючы базы Вайскова-марскога флоту ў Наварасійску.
У другім выпадку пад пагрозай апынецца вялікая частка цэнтральнай Расіі, у тым ліку Масква, а таксама Каўказ, Паволжа і Ленінградская вобласць.
JASSM паступіла на ўзбраенне арміі ЗША ў 2003 годзе. Яна спалучае абмежаваныя магчымасці ўхілення ад радараў з высокім узроўнем дакладнасці навядзення і грузападымальнасцю боегалоўкі 450 кг. Цяпер гэтую ракету эксплуатуюць чатыры краіны, уключаючы Польшчу, якая атрымала 110 штук для сваіх знішчальнікаў F-16.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў «важную заяву» адносна Расіі 14 ліпеня. Крыніцы выдання Axios паведамлялі, што ён абвясціць аб перадачы Украіне ракет, здольных біць па Маскве.
Чытайце таксама:
Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны
Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне
ЗША аднавілі пастаўкі ракет і снарадаў для Украіны
Трамп пацвердзіў, што разглядае магчымасць перадаць Украіне сістэму Patriot
Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны