БЕЛ Ł РУС

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай

15.07.2025 / 18:39

Nashaniva.com

Падчас праверкі інтэрнэт-крамы Wildberries супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявілі тавары з забароненай і «экстрэмісцкай» сімволікай, паведаміла прэс-служба ведамства.

Скрыншот: mart.gov.by

Паводле паведамлення МАРГ, у асартыменце маркетплэйса былі ідэалагічна не адпаведныя вокладкі на беларускія пашпарты, аўтамабільныя налепкі і іншыя прадметы. Што дакладна там было намалявана — не ўдакладняецца, але адзначаецца, што выявы маюць прыкметы «экстрымісцкай атрыбутыкі».

Інфармацыю пра гэта ведамства пераслала сілавікам.

У самім Wildberries паведамілі, што адрэагавалі на сітуацыю: спрэчныя тавары ўжо прыбраныя з вітрыны сайта, а таксама праведзены дадатковы маніторынг на наяўнасць забароненай прадукцыі.

Пляцоўка падкрэсліла, што мае спіс тавараў, забароненых да продажу ў Беларусі, і прадаўцы, прымаючы ўмовы супрацоўніцтва, пацвярджаюць, што іх тавары адпавядаюць заканадаўству. Але адказнасць за тое, што прадаецца, урэшце нясе сам прадавец.

Чытайце таксама:

МАРГ праверыў буйныя рынкі і знайшоў шмат парушэнняў

Два гады калоніі і буйны штраф далі хлопцу за ўдзел у мерапрыемствах «Актыўнымі быць файна»

Жыхарку Бабруйска затрымалі за перасылку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай у 2022 годзе

Каментары да артыкула