БЕЛ Ł РУС

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей

19.07.2025 / 16:29

Nashaniva.com

Пасля таго як у тыктоку з’явілася відэа з сапсаваным хлебам, выпечаным на Ляхавіцкім хлебазаводзе, прадстаўнікі прадпрыемства і мясцовага райпо на старонках раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» паспрабавала сябе апраўдаць. У сваіх тлумачэннях яны спаслаліся на спёку, няправільную ўпакоўку і саміх пакупнікоў. Але пры гэтым ніякіх выбачэнняў ад прадпрыемства, адкуль выйшла няякасная прадукцыя, не прагучала, піша BG.Media.

Прадстаўнікі завода сцвярджаюць, што хлеб мог сапсавацца з-за «бульбяной хваробы», якая ўзнікае пры высокай вільготнасці і тэмпературы. Але пры гэтым на ўпакоўцы, якую паказалі ў відэа, выразна пазначаны тэрмін захоўвання — 72 гадзіны. Хлеб выпеклі 12 ліпеня, а відэа было апублікавана 14-га — да канца тэрміну захоўвання яшчэ заставалася шмат часу.

@brestnovosti1 Почему в Ляховичах сделали хлеб похожий на клей? На хлебозаводе объяснили, что виноваты сами покупатели #брестскаяобласть #беларусьновости #новостибеларуси #ляховичи #беларусь ♬ Oblivion NPC - Brandon

Нягледзячы на гэта, ні завод, ні райпо не прызналі магчымых праблем з якасцю сыравіны, парушэннем тэхналогіі ці іншымі збоямі ў вытворчасці. Уся адказнасць нібыта ляжыць на пакупніках, якія «няправільна захоўвалі хлеб» або «куплялі з запасам».

Начальніца вытворчасці Ляхавіцкага хлебазавода параіла захоўваць хлеб у халадзільніку і не купляць яго шмат наперад. Але такіх інструкцый няма на самой упакоўцы — пра іх можна даведацца толькі з СМІ.

У выніку гэтыя тлумачэнні выглядаюць як спроба зняць адказнасць з вытворцы і абвінаваціць спажыўца. Хоць менавіта вытворца павінен загадзя і дакладна паведамляць пра ўмовы захавання прадукту, а не рабіць гэта пасля скандалу.

Чытайце таксама:

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню

У Слоніме пачалі класці ў каўбасу разам з мясам бульбу

З-за новых правілаў «на рэспубліканскім узроўні» ў Лунінцы паўстаў дэфіцыт хлеба

Каментары да артыкула