Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»
Па даных сэрвіса Companies Market Cap, рынкавая капіталізацыя кітайскай кампаніі Pop Mart, якая выпускае вельмі папулярныя цацкі, дасягнула 41,52 мільярда долараў, піша Бі-бі-сі. У той жа час расійскі «Газпрам» цяпер ацэньваецца «ўсяго» ў 38,28 мільярда долараў.
Лабубу на Канскім кінафестывалі. Фота: Raimonda Kulikauskiene / Getty Images
Кампанія Pop Mart паведаміла, што за апошнія шэсць месяцаў яе выручка вырасла больш чым утрая. Паводле прагнозаў, прыбытак за першае паўгоддзе 2025 года павялічыцца як мінімум на 350%.
Асноўны прадукт кампаніі — цацкі Лабубу, якія з’явіліся яшчэ ў 2019 годзе. Аднак менавіта ў 2025 годзе яны сталі сапраўдным хітом як у Азіі, так і ў Еўропе. Гэтыя фігуркі карыстаюцца попытам не толькі ў дзяцей і падлеткаў, але і ў дарослых — ад аматараў моды да калекцыянераў.
Адной з прычын поспеху стала тое, што цацкі прадаюцца ў «сляпых скрынках» — пакупнік не ведае, якая менавіта фігурка яму трапіцца, пакуль не распакуе. Акрамя таго, вядомасць брэнду ўзрасла дзякуючы супрацоўніцтву з Coca-Cola і папулярнай мангай One Piece.
Чытайце таксама:
Дызайнеркі прапанавалі беларускую альтэрнатыву папулярнай ляльцы Лабубу
У Расіі зарэгістравалі гібрыд Чабурашкі і Лабубу
Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу
Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй
За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза
Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу
Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу
У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі