БЕЛ Ł РУС

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы

24.07.2025 / 15:52

Nashaniva.com

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз, якія атрымлівалі ў тым ліку і беларусы. Гэта рашэнне стала часткай больш строгай міграцыйнай палітыкі, якую ўзгадніла новая ўрадавая кааліцыя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: minsk.diplo.de

Міністэрства ўнутраных спраў Германіі паведаміла, што гуманітарныя праграмы часова спыненыя. Раней такія візы давалі людзям з Беларусі, Расіі, Афганістана і Сірыі, якія знаходзіліся пад пагрозай з-за вайны, палітычнай актыўнасці або крытыкі рэжымаў.

Праваабаронцы ўдакладняюць, што тыя, хто ўжо знаходзіцца ў Германіі па гуманітарнай візе, могуць і надалей падаўжаць свае дакументы ў звычайным парадку.

Паводле звестак DW, ад пачатку 2022 года гуманітарныя візы атрымалі каля 3000 раcіян, а з 2020 па 2024 — 267 беларусаў, прычым найбольш — у 2022 годзе.

Чытайце таксама:

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора

Каментары да артыкула