БЕЛ Ł РУС

Джо Байдэн прадаў правы на свае будучыя мемуары за $10 мільёнаў

24.07.2025 / 20:8

Nashaniva.com

Газета The Wall Street Journal паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што 82-гадовы былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прадаў правы на публікацыю сваіх мемуараў за 10 мільёнаў даляраў. Пакупніком стала адно з найбуйнейшых амерыканскіх выдавецтваў Hachette Book Group.

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Назва будучай кнігі пакуль не падаецца, як не называецца і дата публікацыі. Гэта таму, што яна пакуль што не завершаная.

Стан здароўя Байдэна, у якога нядаўна дыягнаставалі рак прастаты ў агрэсіўнай форме, хутчэй за ўсё, вызначыць тэрміны завяршэння рукапісу і планы па яе рэкламе, адзначае The Wall Street Journal.

Выданне таксама нагадвае, што правы на мемуары яшчэ аднаго экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана былі прададзеныя за $15 мільёнаў.

Чытайце таксама:

«Застой Байдэна душыў Украіну». Што ЗША робяць інакш пры Трампе і чаму ў Кіеве з'явілася надзея

Джо Байдэн упершыню пракаментаваў дыягназ пра рак

Байдэн упершыню выступіў з прамовай пасля сыходу з пасады

Каментары да артыкула