Свет1010

«Застой Байдэна душыў Украіну». Што ЗША робяць інакш пры Трампе і чаму ў Кіеве з'явілася надзея

У інтэрв’ю «Медузе» аўтар біяграфіі Уладзіміра Зяленскага, журналіст Time Сайман Шустэр нечакана заявіў: у апошні год прэзідэнцтва Джо Байдэна адносіны ЗША і Украіны былі ў крызісе. Паводле яго слоў, у Кіеве расла стомленасць ад нявызначанасці і браку рашучасці з боку Белага дома. Сітуацыя пачала змяняцца толькі пасля вяртання Дональда Трампа да ўлады. 

Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Саборы Святога Пятра ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны / Getty Images

Сайман Шустэр, аўтар кнігі «Шоумен: Уладзімір Зяленскі і вайна ва Украіне», падчас вялікага інтэрв'ю адзначыў: апошні год кіравання Байдэна быў вельмі цяжкім для ўкраінскіх уладаў.

«Я часта чуў ад сваіх украінскіх крыніц, што працаваць з амерыканцамі пад адміністрацыяй Байдэна вельмі цяжка, ёсць адчуванне стагнацыі. Маўляў, яны не даюць дастаткова ўзбраенняў, каб пераламіць сітуацыю [на фронце], няма рашучасці, няма жадання дапамагчы Украіне перамагчы. Выжыць — так, а перамагчы — не. Усе гэтыя бессэнсоўныя размовы паміж дзвюма краінамі і іх прадстаўнікамі доўжыліся месяцамі і моцна ўсім [у Кіеве] надакучылі», — сказаў Шустэр.

Па словах журналіста, украінскіх чыноўнікаў «душыў» застой — бессэнсоўныя перамовы, адсутнасць зброі, слабая падтрымка, якая не дазваляла планаваць контрнаступ.

Трамп — не святы, але стварае прастору для манеўру

У гэтым кантэксце, паводле Шустэра, вяртанне Дональда Трампа ў Белы дом многія ва Украіне сустрэлі з надзеяй — хаця гэта можа гучаць дзіўна.

«Мяне заўсёды здзіўляла, калі ўкраінскія дыпламаты казалі: «З Трампам хаця б нешта рухаецца. Ён можа прыняць хуткае, рэзкае, нават непрадказальнае рашэнне», — расказвае ён.
Так, яго крокі не заўсёды будуць на карысць Украіне, але з ім хоць нешта адбываецца. А з Байдэнам — нічога», — дадае Шустэр.

«Ён можа зрушыць сітуацыю з мёртвай кропкі, стварыць для Украіны прастору для манеўру, дзеянняў, рэакцыі, хай нават той ці іншы яго ход будзе не на карысць Украіны. А з Байдэнам быў проста застой, які душыў украінцаў і каманду Зяленскага», — кажа Шустэр. 

Паводле яго слоў, настроі ў Вашынгтоне пачалі рэзка мяняцца, калі Расія чарговы раз праігнаравала магчымасць для міру. Напрыклад, пасля сустрэчы расійскага дыпламата ў Белым доме ў красавіку адбылася крывавая атака на Сумы — што, па словах Шустэра, «моцна раззлавала Трампа і яго атачэнне».

«Пуцін, прабачце за выраз, прасраў гэты дыпламатычны шанец. І цяпер у Зяленскага добры шанец вярнуцца да звыклай пазіцыі Штатаў у дачыненні да Украіны, да вайсковай падтрымкі і партнёрства з Кіевам, санкцый супраць Расіі», — мяркуе журналіст.

Каментары10

  • Назіральнік
    21.05.2025
    Пры Байдэне: "яны не даюць дастаткова ўзбраенняў, каб пераламіць сітуацыю [на фронце], няма рашучасці, няма жадання дапамагчы Украіне перамагчы. Выжыць — так, а перамагчы — не".

    Так і было па маіх назіраннях.
  • Аналитик
    21.05.2025
    Это когда Трамп отменил военную поддержку Украины и требовал принять условия России, в общем пытался прогнуть Украину?
    Ну-ну.
    Путин над ним открыто издевается, послал бутафорскую делегацию, и продолжает бомбить Украину.
    Но Трамп ничего не сделал, никаких ужесточение, так что Рубио пришлось оправдываться в Конгрессе.
  • Ну-ну
    21.05.2025
    Ну-ну, посмотрим, когда закончится пакет военной помощи Байдена, появится ли новый от трампа и в каком объёме.
    Пока, при трампе, Украина нарвалась на бесконечные переговоры о безусловном перемирии трампа на условиях путина.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць