На думку Байдэна, рэспубліканцы «спачатку страляюць, а потым цэляцца».

Экс-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з першай публічнай прамовай пасля таго, як пакінуў сваю пасаду. Трансляцыю з канферэнцыі ў Чыкага на тэму абароны сацыяльнага забеспячэння вёў тэлеканал CNN.
Байдэн раскрытыкаваў свайго пераемніка Дональда Трампа за захады ў дачыненні да мігрантаў. Байдэн таксама раскрытыкаваў Трампа з-за маштабнага скарачэння колькасці дзяржслужачых.
Ён не называў рэспубліканца па імені — замест гэтага выкарыстаў выраз «гэты хлопец».
Байдэн асудзіў падыход новай адміністрацыі да сацыяльнага забеспячэння, заявіўшы, што масавыя скарачэнні ствараюць рызыкі для мільёнаў амерыканцаў, якім неабходная падтрымка дзяржавы.
«Сацыяльнае забеспячэнне — гэта больш, чым урадавая праграма, гэта святое абяцанне, якое мы далі. <…> Мы ніколі, ніколі не павінны здраджваць гэтаму даверу або паварочвацца спінай да сваіх абавязкаў», — мяркуе экс-прэзідэнт ЗША.
На думку Байдэна, рэспубліканцы «спачатку страляюць, а потым цэляцца».
«Яны хочуць разбурыць, каб потым абрабаваць. Навошта яны хочуць абрабаваць? Каб знізіць падаткі мільярдэрам і буйным карпарацыям», — лічыць ён.
Гэта выступленне адзначае вяртанне Байдэна ў публічную сферу і падкрэслівае важнасць сацыяльнага забеспячэння як ключавога пытання ў будучых палітычных дэбатах.
Адміністрацыя Трампа адрэагавала на заявы Байдэна, абвінаваціўшы яго ў распаўсюджванні няпраўды. Там сцвярджаюць, што прэзідэнт Трамп абавязаўся абараняць сацыяльнае забеспячэнне і што ўсе атрымальнікі працягнуць атрымліваць свае выплаты.
Сам Дональд Трамп рэгулярна ўзгадвае і абражае Джо Байдэна, называючы яго «найгоршым прэзідэнтам у гісторыі». Паводле Трампа, многія рашэнні яго адміністрацыі выкліканыя неабходнасцю «выпраўляць беспарадак», які нібыта панаваў падчас кіравання Байдэна.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Турпалёты 6 хвілінныя Безоса і яго б..арышэнь за сотні мльёнаў$ іньшыя выбрікі " нуварышэй" пры добрай агітацыі здольны прывесці ..да розных падзей У кампусах у саміх універсітэтах ёсць незадаволенасць Нагадаю май травень 1968 Парыж ..
Дэмакраты пакуль па ўзросту ні здольны гэта ачоліць