Ва Ушацкім раёне мужчыну будуць судзіць за забойства мядзведзя
Жыхара Ушацкага раёна будуць судзіць за незаконнае паляванне, у тым ліку за забойства мядзведзя, які занесены ў Чырвоную кнігу. Пра гэта паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.
Фота: Getty Images
Паводле матэрыялаў справы, 45-гадовы мужчын у перыяд з лютага па красавік 2025 года забіў дзвюх казуль, дзіка, ваўка і мядзведзя. Для палявання ён выкарыстоўваў металічныя петлі. Частку туш мужчына прадаваў, а частку пакідаў сабе.
Затрымалі нелегальнага паляўнічага пасля таго, як мясцовыя жыхары знайшлі ў лесе шкуры забітых жывёл і паведамілі пра гэта ў міліцыю.
Шкоду, нанесеную яго дзеяннямі, ацанілі больш чым у 88 тысяч рублёў. Крымінальная справа перададзена ў суд, абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.
Чытайце таксама:
Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт
Пад Барысавам забілі другога мядзведзя пасля адкрыцця палявання на іх
У Беларусі забілі першага за доўгі час мядзведзя
Упершыню ў незалежнай Беларусі правялі паляванне на мядзведзя, ахвяр пакуль няма