БЕЛ Ł РУС

Праект электразаправак Malanka прыносіць толькі страты

31.07.2025 / 23:36

Nashaniva.com

31 ліпеня Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што не выявіла парушэнняў пры павышэнні тарыфаў на зарадку электрамабіляў у сетцы Malanka (праект «Беларуснафты»). Павышэнне тарыфаў тлумачыцца ростам выдаткаў на абслугоўванне станцый і электраэнергію, а таксама неабходнасцю інвестыцый у развіццё інфраструктуры.

Фота ілюстрацыйнае

МАРГ адзначыла, што праект Malanka дагэтуль застаецца стратным, бо ягоныя выдаткі перавышаюць даходы. Паводле даных ведамства, колькасць электрамабіляў у краіне за першае паўгоддзе павялічылася на 40%, а сетка налічвае каля 750 зарадных станцый.

Павышэнне цэн на зарадку электрамабіляў запланавана з 1 жніўня.

Чытайце таксама:

Павышаюцца тарыфы на зарадку электрамабіляў

«Беларуснафта» паставіць яшчэ 200 зарадак для электрамабіляў

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна

Прэзентавалі першы беларускі электрамабіль. Колькі каштуе?

Ці выгадна мець электрамабіль у Беларусі? Распыталі ўласнікаў

Каментары да артыкула