БЕЛ Ł РУС

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»

1.08.2025 / 17:37

Nashaniva.com

Прарасійская актывістка з Беларусі Эльвіра Мірсалімава адрэагавала ў сваім тэлеграм-канале на відэа з сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме, раскрытыкаваўшы прысутнасць на ёй усюдыіснага лукашэнкаўскага шпіца Умкі. 

«Сабака, які рохкае ў кадры, на мой погляд, нівелюе значнасць гэтай гутаркі ў такім духоўным для нас праваслаўным месцы, а таксама, як мне здаецца, прыніжае прамоўленыя Уладзімірам Пуціным важныя і значныя для нас словы і сэнсы».

На апублікаваным відэа з сустрэчы відаць, што і Лукашэнка, і ягоны шпіц цяжка пераносяць спёку, якая цяпер усталявалася на Валааме: Лукашэнка абліваецца потам і абціраецца насоўкай, а шпіц задыхаецца, што прарасійская актывістка і ўспрыняла як «рохканне».

@belarusnovosti2 Зачем Лукашенко притащил шпица к Путину? #лукашенко #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #минсксейчас ♬ Funny video "Carmen Prelude" Arranging weakness(833727) - yo suzuki(akisai)

Чытайце таксама:

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі. Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі

Прарасійская актывістка Мірсалімава абурылася, што сілавікі дапыталі яе дачку

Прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава патрабуе пакарання «недатыкальных асобаў»

Каментары да артыкула