Грамадства55

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»

Эльвіры Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі, піша «Віцебская вясна».

Вуліцы ў горадзе ніхто не пераймяноўваў, проста пад аншлагамі — так называецца шыльда з назвай вуліцы — з’явіліся напісаныя асобна гістарычныя назвы.

Гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзясятак гадоў, але толькі цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць «турыстычную прыцягальнасць».

Перспектыва вяртання віцебскім вуліцам гістарычных назваў не падабалася Мірсалімавай яшчэ даўно. Шэсць гадоў таму яна напісала вялізны артыкул на гэтую тэму, дзе сцвярджала, што «варушняк з нібыта неабходнасцю з'яўлення шыльдаў на віцебскіх вуліцах арганізаваны «свядомымі», празападнымі актывістамі, праціўнікамі Расіі і савецкага мінулага».

Можна згадаць і яшчэ пару выказванняў з таго даўняга артыкула:

«Сучасная Беларусь з'яўляецца заканамерным працягам савецкага праекта. Менавіта ў савецкі перыяд адбылося станаўленне нацыянальнай дзяржавы. Быў закладзены той падмурак, на якім высіцца цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Рэспубліка Беларусь — спадчынніца Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

А таму

«трэба спыніць спробы перайменаванняў вуліц і плошчаў, адмовіцца ад заклікаў да пакаяння за наша савецкае мінулае, адмовіцца ад заклікаў да судзілішча над уласнай гісторыяй».

Але віцебскія ўлады не прыслухаліся да заклікаў Эльвіры Мірсалімавай, і за гэта яна запісала іх у «змагары».

Між тым нічога глабальнага не адбылося: проста на некалькіх дамах у цэнтры Віцебска з’явіліся новыя дэкаратыўныя элементы. А назвы вуліц — Суворава, камісара Крылова і гэтак далей як былі, так і засталіся.

Каментары5

  • Хто такая?
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жыгуль
    31.05.2025
    Прыстукнуць яе калісьці, сваёй смерцю не памрэ ;)
  • Ваш кэп
    01.06.2025
    Лепей Тэатральная, а не Пушкiна. Пушкiна, Маркса, Ленiна, Суворава. Чаму ня шмат вулiц з iмёнамi беларусаў?

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць