За права забіць чарговага мядзведзя паляўнічы заплаціў больш за 117 тысяч рублёў
У Беларусі на чарговым аўкцыёне прадалі права на паляванне на мядзведзя. Паляўнічы з Віцебшчыны, імя якога не называецца, заплаціў больш за 117 тысяч рублёў, каб атрымаць ліцэнзію, паведаміла прэс-служба Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images
Усяго ў таргах удзельнічалі 9 чалавек з чатырох абласцей, а першапачатковая цана — 2 тысячы рублёў — была павышаная больш за 40 разоў.
Такія аўкцыёны сталі магчымымі пасля таго, як у лістападзе 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазволіў паляванне на мядзведзяў і рысяў, хоць гэтыя жывёлы занесены ў Чырвоную кнігу. Ініцыятарам такога рашэння быў былы міністр унутраных спраў, а цяпер кіраўнік БТПР Ігар Шуневіч.
З моманту выхаду ўказу паляўнічыя ўжо забілі двух мядзведзяў — аднаго ў Віцебскай вобласці, другога — ў Мінскай.
Чытайце таксама:
Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт
Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс