Трамп заявіў пра прагрэс падчас сустрэчы Уіткафа з Пуціным
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ягонага спецпасланніка Стыва Уіткафа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным удалося дасягнуць значнага прагрэсу. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social.
Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon
«Мой спецыяльны пасланнік, Стыў Уіткаф, толькі што правёў вельмі прадуктыўную сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Дасягнуты вялікі прагрэс! Пасля гэтага я праінфармаваў некаторых нашых еўрапейскіх саюзнікаў», — напісаў Трамп.
Кіраўнік Белага дома таксама дадаў, што «ўсе згодныя з тым, што вайна павінна завяршыцца», і падкрэсліў, што будзе працаваць над гэтым у найбліжэйшыя дні і тыдні.
Перад гэтам журналіст выдання Axios Барак Равід паведамляў у сацсетцы X, што Трамп пасля заканчэння перамоў Пуціна з Уіткафам размаўляў праз тэлефон з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Чытайце таксама:
Пуцін і Уіткаф завяршылі сустрэчу
Трамп сёння выступіць з заявай
Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны
Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў