Свет55

Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што калі знізіць цану на нафту яшчэ на 10 даляраў за барэль, гэта можа прымусіць расейскага лідара Уладзіміра Пуціна спыніць вайну ва Украіне. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю CNBC, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: AP / Alex Brandon

На думку Трампа, эканоміка Расеі моцна залежыць ад продажу энергарэсурсаў. І калі цэны ўпадуць яшчэ ніжэй, Пуцін нібыта не зможа фінансаваць вайну і будзе вымушаны яе спыніць.

Прэзідэнт ЗША сказаў:

«Калі цэны на энергарэсурсы знізяцца дастаткова, Пуцін спыніць забіваць людзей».

Міністр энергетыкі ЗША Крыс Райт таксама заявіў, што эканамічны ціск праз нафту можа стаць эфектыўным спосабам для спынення расійска-ўкраінскай вайны.

Каментары5

  • Indrid Cold
    05.08.2025
    Будзе ваяваць, але не доўга
  • Васіль
    05.08.2025
    Будзе ваяваць, і яшчэ доўга. Але ня будзем забягаць наперад. Усё па чарзе.
  • Геніяльный лапідарыюм
    05.08.2025
    Будзе ваяваць і вельмі доўга. Агент Красноў вучыцца на сваіх памылках і спрабуе дурыць адначасна ўвесь сьвет. Спачатку абяцаў тры дні, потым 100 дзен, а цяпер будзем чакаць зьніжэньня цаны на нафту. Тут некаторыя лапідарыі на нафту ўжо паўгода моляцца. Далі Бог каб лоб не разбілі.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць