БЕЛ Ł РУС

Апублікавалі карта-схему мінулагодніх месцаў ДТЗ з удзелам жывёл

12.08.2025 / 17:19

Nashaniva.com

Спецыялісты РУП «Белдарцэнтр» стварылі карту-схему ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл на аўтадарогах Беларусі за 2024 год. Яна ўжо апублікаваная на афіцыйным сайце прадпрыемства.

Паводле наяўных даных, у 2024 годзе ў выніку такіх аварый пацярпелі 3835 паляўнічых жывёл. Часцей за ўсё гэта казулі, ласі, дзікі, лані і бабры. Быў зафіксаваны і выпадак з удзелам зубра.

Эксперты адзначаюць тэндэнцыю росту колькасці такіх ДТЗ: у 2023 годзе іх стала больш на 353 выпадкі (на 11,7 % у параўнанні з 2022-м), а ў 2024 годзе — яшчэ на 395 выпадкаў (таксама на 11,7 % у параўнанні з 2023-м).

Чытайце таксама:

Ад сутыкненняў з ласямі ратуе ультрагукавы свісток на аўтамабіль

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск

У Расонскім раёне лось стаў прычынай жорсткага ДТЗ — у аўтамабілі знаходзіліся дзеці 7 месяцаў і 3 гадоў

Беларусаў папрасілі не сігналіць, калі пабачыш лася на дарозе

Каментары да артыкула