Аўто22

Ад сутыкненняў з ласямі ратуе ультрагукавы свісток на аўтамабіль

Вясна — пара міграцыі дзікіх жывёл. Менавіта ў гэты час ласі, казулі ды іншыя жыхары лясоў найчасцей выходзяць на аўтадарогі. Знізіць рызыку сутыкнення з імі дапаможа танны і просты сродак.

Ласі. Фота Wikimedia Commons

Праблема дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзікіх жывёл у Беларусі не траціць сваёй вастрыні. У 2024 годзе колькасць такіх ДТЗ вырасла на 11,8 працэнта. На дарогах зарэгістравана 3771 аварыя. Пры гэтым паводле інфармацыі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету загінулі або траўмаваныя 3835 паляўнічых жывёл.

У 2025 годзе тэндэнцыя захоўваецца. Толькі за няпоўныя два першыя месяцы года было зарэгістравана на 17,6% больш ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, чым за аналагічны перыяд 2024 года.

Дзяржаўтаінспекцыя адзначае, што традыцыйна пік такога тыпу ДТЗ прыпадае на вясновы перыяд, калі ў некаторых дзікіх жывёл (напрыклад, ласёў і казуль) сезон міграцыі. Яна ж прызнае, што для зніжэння статыстыкі сярод іншага неабходная змена інфраструктуры дарог. Але шмат залежыць і ад саміх кіроўцаў. У большасці выпадкаў сутыкнення з дзікай жывёлінай можна пазбегнуць.

Фота: Ophir Michaeli / Getty Images

У гэтым можа дапамагчы ультрагукавы свісток. Яго гук, які не ўспрымае чалавечае вуха, адпужвае жывёл: ласёў, казуль, дзікоў і аленяў — змушаючы трымацца ўзбоч дарогі і аўтамабіля.

Прылада мацуецца на бампер, рашотку радыятара ці ў любое іншае месца, дзе ёсць дастатковы струмень паветра, і актывуецца пры руху аўтамабіля на хуткасці ад 50 кіламетраў у гадзіну. Простыя механічныя свісткі можна набыць у інтэрнэт-крамах па цане ад 14 BYN.

Даследаванні паказваюць, што ультрагукавыя свісткі могуць зніжаць імавернасць сутыкненняў з жывёламі на 30 — 50%, але іх эфектыўнасць залежыць ад шэрагу фактараў.

Напрыклад, глухія ці хворыя асобіны могуць не рэагаваць на ўльтрагук. Акрамя таго, неабходна ўлічыць, што механічныя свісткі працуюць толькі пры дастатковай плыні паветра, што абмяжоўвае іх выкарыстанне на нізкіх хуткасцях. Няправільнае размяшчэнне прылады (напрыклад, у зоне, закрытай кузавам) зніжае яе эфектыўнасць.

Каментары2

  • Драйвер 180км/г
    19.05.2025
    Доктар, а ёсць свісток ад бульбянога лася?
  • Чел
    20.05.2025
    О, и до Беларуси наконец свистки дошли. Писал про это еще лет пять назад. А с моим везением обязательно попадётся глухой лось.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць