БЕЛ Ł РУС

Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока па-беларуску

22.08.2025 / 23:10

Nashaniva.com

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што ў друк аддадзенае новае выданне — анталогія паэзіі нямецкага барока «Калі свет ашалеў…» Асноўным перакладчыкам выступіў паліглот Лявон Баршчэўскі.

У зборніку змешчаныя вершы вядомых паэтаў барока, якія жылі ў XVII стагоддзі і пісалі на нямецкай мове — Георга Рудольфа Вэкерліна, Марціна Опіца, Фрыдрыха фон Логау, Паўля Флемінга, Андрэаса Грыфіуса, Катарыны фон Грэйфэнберг у перакладзе Лявона Баршчэўскага. У адмысловым дадатку падаюцца два пераклады вершаваных твораў Ганса Якаба Крыстофеля фон Грымэльсгаўзэна са спадчыны Васіля Сёмухі.

Грунтоўную прадмову, якая ўводзіць чытача ў свет паэзіі нямецкага барока, напісала прафесарка БДУ Галіна Сініла.

Чытайце таксама:

Вялікая віленская сага выходзіць па-беларуску

Гендырэктар «Белкнігі»: Абсалютны бэстсэлер — кніга «Наш прэзідэнт»

Рэжысёр Халезін піша кнігу пра 90-я і наш час, але выйдзе яна толькі па-англійску

Каментары да артыкула