Літаратура1111

Рэжысёр Халезін піша кнігу пра 90-я і наш час, але выйдзе яна толькі па-англійску

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Халезін расказаў, што падштурхнула яго ўзяцца за напісанне кнігі і чаму не плануе яе выданне на беларускай мове.

Мікалай Халезін Николай Халезин Mikalai Khalezin
Мікалай Халезін. Скрын відэа: radio-svaboda / YouTube

Пра працу над сваёй кнігай Мікалай Халезін расказаў у пачатку гэтага года. Цяпер ён падзяліўся падрабязнасцямі. Кніга яшчэ не мае назвы, толькі падзагаловак — «Як не памерці пры дыктатуры і выжыць пры дэмакратыі».

«Гэта не толькі пра 90-я гады, — расказвае рэжысёр, пра што кніга. — Гэты перыяд на пачатку кнігі. А потым гэта гісторыя, у тым ліку як сям'я аказалася ўцягнутая ў дэтэктыўную гісторыю. То-бок калі нашы сябры былі выкрадзеныя і забітыя. Гэта кожны беларус ведае пра Дзіму Завадскага, і пра Юрыя Захаранку, і пра Віктара Ганчара, і пра Толю Красоўскага. Але гэта не было расказана міжнароднай аўдыторыі.

Далей гэта гісторыя ўжо станаўлення тэатра, затым гэта гісторыя, калі мы вымушаныя былі бегчы, далей гэта ўжо наша жыццё ў іншых краінах», — дзеліцца Халезін.

Кніга будзе на англійскай мове. Першыя главы ўжо перакладзены і накіраваны як амерыканскім, так і брытанскім выдаўцам.

«Я пішу главы, а [жонка] Наташа [Каляда], паколькі гэта гісторыя ў тым ліку і кахання на фоне ўсяго гэтага кашмару, што адбываецца пры дыктатуры, калі прачытвае гэтыя главы, піша свае невялікія главы, калі лічыць, што я выкладаю гэта толькі са свайго боку і няма яе пункту гледжання, або дзе я памыляюся. То-бок гэта такая… сістэма, дзе нельга падмануць».

Па словах аўтара, першапачаткова ён не меў жадання пісаць такую аўтабіяграфічную кнігу. Але штуршком стала размова з вядомымі палітычнымі дзеячамі з розных краін.

«Я б хацеў займацца іншай літаратурай цяпер. Але быў момант, калі вядомыя палітычныя дзеячы з розных краін нас павучалі: «Вы няправільна займаецеся прамоўшынам сваёй дзяржавы». І гэта быў такі досыць сур'ёзны выклік для нас».

Халезін дзеліцца падрабязнасцямі адной з размоваў:

«Нам гэта казаў адзін з міністраў адной з краін: «Я дасылаю да вас дыпламата, які будзе працаваць у вашай краіне шмат гадоў, напрыклад, пяць. І мне трэба, каб ён разумеў усё, што адбываецца ў вашай краіне. Але гэты дыпламат, каб зразумець краіну, атрымлівае ў рукі кнігі пра Вялікае Княства Літоўскае, пра нейкую глыбінную гісторыю і гэтак далей, але ён не разумее, што адбываецца. Ваша найноўшая гісторыя не апісаная праз людзей».

Рэжысёр тлумачыць, што заходняму дыпламату важна зразумець, як паводзілі сябе людзі і што адбывалася ў краіне.

Халезін адзначае, што выступленняў на розных форумах з заклікамі аб дапамозе Беларусі і тлумачэннямі, што беларусы трапляюць у турму за тое, што прадэманстравалі свой еўрапейскі выбар, недастаткова, бо такія выступленні нідзе не фіксуюцца. Ён спадзяецца, што кніга дапаможа замежнаму чытачу зразумець, хто такія беларусы.

Кнігу не плануюць выдаваць на беларускай і рускай мовах.

«Я бачу цяпер, што любая кніга, якая выходзіць, сутыкаецца з нейкім глыбінным хейтам. І гэты хейт мне не падабаецца. То-бок не тое каб мне не падабаецца ці я на яго рэагую, я ўвогуле лічу, што кожны вольны выказваць усё што заўгодна і як заўгодна. Але я не хачу, каб мая сям'я, дзеці, перажывалі праз тое, што выслухоўваюць нейкі хейт наконт таго ці іншага ў гэтай кнізе. Хто захоча — прачытае па-англійску, гэта не вялікая праблема».

Халезін падзяліўся таксама планамі паставіць оперу па матывах кнігі Сашы Філіпенкі «Слон».

Каментары11

  • Меркаванне
    13.08.2025
    Вельмі дрэнна, што Захад будзе вывучаць нашу гісторыю 90-х гадоў па літаратурна-аўтабіяграфічнай (а не гістарычнай) кнізе рэжысёра Халезіна небеларускага паходжання, які ніколі не цікавіўся беларускім Адраджэннем, займаўся паўкрымінальнай дзейнасцю тыпу фарцоўкі, адкрыта распавядаў пра свае сувязі з КДБ. А за мяжой працуе супраць нацыянальных сіл Беларусі, і як мінімум з 2011 года прасоўвае санкцыі, якія запіхваюць нас у Расею.
  • В Беларуси у него бизнес
    13.08.2025
    А што здарылася? , который он в статусе беженца приезжает проверять. Он даже британским журналистам об этом рассказывает.
  • Именно связи в КГБ позволяют ему в статусе беженца,
    13.08.2025
    Меркаванне, нарушая британские законы, ездить в Беларусь. О чем он даже рассказывает британским журналистам.

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць