БЕЛ Ł РУС

«Прыгожая і дастойная лэдзі!» Боты шалёна хваляць Абельскую

31.08.2025 / 21:57

Nashaniva.com

Пад інфармацыяй аб тым, што Ірына Абельская стала бабуляй, ва ўсю шчыруюць боты. Яны абсыпаюць маму Колі кампліментамі і зычаць шчасця «вялікай сям'і». Колю таксама дастаецца нямала прыемных словаў.

Ірына Абельская. Скрын відэа

Наша відэа ў тыктоку аб зменах у сям'і Ірыны Абельская сабрала больш за 180 каментарыяў.

Рэальныя карыстальнікі выказваюць здзіўленне зменам у знешнасці дырэктаркі лечкамісіі. Найбольш лайкаў набрала заўвага «а што з тварам?».

Боты ж у сваю чаргу сыплюць кампліменты Абельскай.

Яна «прыгожая і разумная», «прыгожая і дастойная лэдзі — мама Колі», «вельмі прыгожая жанчына, вельмі прыемная».

Ну а калі ў некага не павяртаецца язык аб прыгажосці, то абмяжоўваецца заўвагамі кшталту:

«прыемная жанчына», «вельмі абаяльная жанчына», «выдатная жанчына», «супер жанчына» і пажаданнямі «ўсяго добрага ёй».

Асобныя боты маюць заданне спалучаць Абельскую з Аляксандрам Лукашэнкам:

«Заўсёды ўсмешлівая і вельмі прыемная жанчына! Усіх даброт сямейству!! І з днём нараджэння А.Г. Лукашэнка».

Іншыя боты маюць указанне радавацца за «вялікую сям'ю» і зычыць ёй здароўя і шчасця.

«Як я рада за гэту вялікую сям'ю!! Здароўя ім усім!!!» «Дай Бог здароўя ўсёй сям'і», «Здароўя ўсім на шмат гадоў, вельмі прыемная мама Колі», «Здароўя ўсім, шчасця».

Не забываюцца боты і пра Колю Лукашэнку. «Коля вельмі прыгожы і разумны ўдаўся», «Каляня добры хлопец!».

Чытайце таксама:

Абельская расказала пра ўнука

«Дзякуй вам за сына Мікалая». Боты атрымалі новую метадычку адносна Абельскай

«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай

Каментары да артыкула