Кіраўніца Лечкамісіі расказала, што любіць праводзіць час з сям'ёй.

Дырэктарка Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра пры Упраўленні спраў Лукашэнкі і маці Мікалая Лукашэнкі Ірына Абельская падзялілася, як праводзіць вольны час. Па яе словах, задавальненне ёй прыносяць «вельмі простыя рэчы»:
«Гэта сям'я, гэта дзеці, гэта ўнук, гэта нармальныя, няхай і не такія частыя зносіны з блізкімі мне людзьмі»,
— расказала яна на «Беларусь 1».
Старэйшы сын Абельскай — афтальмолаг Дзмітрый Абельскі, які працуе з маці ў Лечкамісіі. Яго спадарожніца — пластычны хірург Дзіна Эль-Дзіэфі Фейсал (працуе ў прыватных медычных цэнтрах «Нардзін» і «ШайнЭст» у Мінску).
Сёлета ў студзені, на фінальным канцэрце так званага «Марафону адзінства», Абельская, яе старэйшы сын са спадарожніцай упершыню з'явіліся на публіцы разам з Аляксандрам Лукашэнкам.
Абельская расказала таксама, што не займаецца спортам, але актыўнасці ёй хапае.
«Я не займаюся нейкім відам спорта, але «рух гэта жыццё», таму свае 10 000 крокаў я практычна штодзённа праходжу».
Яна таксама наведвае Оперны тэатр, філармонію, Тэатр лялек, выставы.
«Імкнуся сачыць за навінкамі. Калі нейкія ў нас праходзяць новыя выставы, нейкія прыезды, канцэрты, па магчымасці імкнуся наведваць».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары