«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай
Інфармацыя аб прызначэнні Ірыны Абельскай у Савет Рэспублікі выклікала жывое абмеркаванне ў тыктоку. Частка каментароў вызначаецца падабенствам выказванняў.

Ірына Абельская. Фота: БелТА
Відэа ў тыктоку аб прызначэнні мамы Колі ў сенатары сабрала некалькі дзясяткаў каментароў. Пры гэтым большасць з іх напісаны ў адным ключы.
Каментатары на ўсе лады хваляць Ірыну Абельскую. Яна і «вельмі разумная і прыемная», і «вельмі адукаваная», і «паводзіць сябе годна».

Да ўсяго яшчэ і «прыгожая жанчына», якая правільна выхавала сына.

Каментатары называюць яе «годным кандыдатам», якога «правільна выбралі».

Чытайце яшчэ:
«А хто ён такі?» — рэакцыя ботаў на навіны пра смерць Навальнага
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Бо што ж гэта тады атрымліваецца? Прынцыповы змагар за сямейныя каштоўнасці Лукашэнка пры наяўнасці афіцыйнай жонкі жыў з палюбоўніцай і рабіў з ёю дзяцей? Усе ябацькі амаль 20 год жылі з упэўненасцю, што Коля - сын Галі