БЕЛ Ł РУС

У Гомелі жанчыну асудзілі за арганізацыю «абдымальных вечарынак»

12.09.2025 / 23:23

Nashaniva.com

У Гомелі Эканамічны суд разгледзеў справу супраць мясцовай жыхаркі, якая паўгода арганізоўвала так званыя «абдымальныя вечарынкі» без афіцыйнай рэгістрацыі дзейнасці, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Жанчына ладзіла сустрэчы ў розных ёга-студыях, дзе 10—12 чалавек займаліся практыкамі знаёмства, самапрэзентацыі, візуальнага і тактыльнага кантакту, дыхальнымі практыкаваннямі і заданнямі на давер і разняволенасць.

За гэты час яна атрымала больш за 5,5 тысячы рублёў прыбытку. Пры гэтым ніякай спецыяльнай псіхалагічнай адукацыі арганізатарка не мела — толькі сярэднюю.

У судзе яна тлумачыла, што зарэгістраваная як самазанятая і сплачвае падаткі, а сустрэчы нібыта былі прысвечаныя развіццю навыкаў публічных выступленняў і зніжэнню стрэсу. Аднак суд палічыў, што фактычна жанчына аказвала псіхалагічную дапамогу — від дзейнасці, які дазволены толькі зарэгістраваным псіхолагам.

У выніку жанчыну прызналі вінаватай у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Суд прызначыў ён штраф у памеры 25 базавых велічынь (1050 рублёў) і канфіскаваў увесь атрыманы прыбытак.

Чытайце таксама:

Падатковая на Брэстчыне зрабіла рэйд па прыбіральнях

Прадпрымальніка з Наваполацка будуць судзіць за раздрабленне бізнэсу

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады

Каментары да артыкула